Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Сайт bellit.info - віртуальная энцыклапедыя беларускай літаратуры

Сайт bellit.info - віртуальная энцыклапедыя беларускай літаратуры

Беларуская літаратура [1]

Сайт https://bellit.info/ [2] - гэта віртуальная энцыклапедыя беларускай літаратуры. Змяшчае актуальную інфармацыю пра падзеі ў літаратурным свеце. 

Аўтары новага праекту bellit.info так бачаць сваю місію:

«Пішам пра літаратуру ў Беларусі і па-за яе межамі, паведамляем пра навінкі выдавецтваў, акумулюем наяўную інфармацыю пра беларускіх літаратараў безадносна да ўзросту і часу нараджэння, мову і стыль пісьма, збіраем звесткі пра літаратурную перыёдыку, выдавецтвы, анлайн-праекты, у тым ліку аўдыёвізуальныя і базу экранізацый літаратурных твораў.

Усе гэтыя бакі літаратурнага жыцця будуць адлюстроўвацца ў адпаведных раздзелах — «Персаналіі», «Бібліятэка», «Медыя», «Аўдыё», «Відэа», «Архіў», «Некропаль». Безумоўна, мы будзем гаварыць і пра літаратуру іншых краін, каб мець магчымасць разглядаць беларускае слова ў шырэйшай перспектыве, але найперш прысвецім нашу працу літаратуры сваёй».

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/18785

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/biellit
[2] https://bellit.info/