Інтэлектуальная гульня для тыдня беларускай мовы

Інтэлектуальная гульня для тыдня беларускай мовы

 

Гульня была распрацавана і праведзена педагогамі Каменіцкай СШ
https://upk-kamenichi.schools.by/pages/pazaklasnaja-rabota

 

Гульня пабудавана па прынцыпе тэлеперадачы «Хто хоча стаць мільянерам?». Удзельнічаюць 10 чалавек. Заданні адборачнага тура выконваюць на картках. Хто першы правільна адкажа, той выходзіць у I тур гульні. Удзельнік можа выкарыстаць дапамогу камп’ютэра (50×50), глядзельнай залы і сябра, а таксама ў любы момант забраць балы. Незгаральная сума балаў — 3, 6.

 

I. Адборачны тур: Размясціце радкі верша Я. Коласа «Родныя вобразы» па парадку:

1. Вобразы мілыя роднага краю…       2. Што мае сэрца да вас парывае…
3. Чым так прыкованы я…                      4. Смутак і радасць мая…

Правільны адказ: 1, 4, 2, 3.

 

Заданні 

І Тур

1. Бацька Я. Коласа быў:

а) арандатарам;        в) фурманам;
б) лесніком;               г) настаўнікам.

2. Я. Колас пачаў пісаць вершы на:

а) рускай мове;                 б) беларускай мове;
в) польскай мове;           г) царкоўнаславянскай мове.

3. Першапачатковую адукацыю атрымаў:

а) у каледжы;              в) дома;
б) у школе;                  г) у вучылішчы.

4. Адзін са зборнікаў Я. Коласа называецца:

а) «Казкі жыцця»;               в) «Апавяданні жыцця»;
б) «Сказы жыцця»;             г) «Прыколы жыцця».

5. Якія радкі Я, Коласа сталі крылатымі:

а) Вясна, вясна, не для мяне ты;              б) Мой родны кут, як ты мне мілы;
в) О, край родны, край прыгожы;            г) Між алешын, кустоў, дзе пяе салавей?

6. Радкі «Мой родны кут, як ты мне мілы» ўзятыя з твора:

а) «Новая зямля»;                 в) «Рыбакова хата»;
б) «Сымон-музыка»;            г) «Адплата».

7. Якія традыцыйныя святы і звычаі беларусаў не апісаны ў паэме «Новая зямля»:

а) Купалле;                  в) Вялікдзень;
б) Дажынкі;                  г) Каляды?

8. На стале ў сялянскай хаце
Стаяў асобна у місцы скорам,
Сяго-таго для верашчакі.
Хоць невялікія прысмакі —
Цыбуля, перчык, ліст бабкоў…

Што гэта за ліст бабкоў:

а) ліст бабоў;                 в) гваздзіка;
б) ліст гароху;              г) лаўровы ліст?

9. Апавяданне «Малады дубок» належыць да:

а) лірычных;                                            в) сацыяльна-побытавых;
б) сацыяльна-псіхалагічных;         г) гумарыстычных.

10. Хто пра Я. Коласа сказаў: «Я. Колас — адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры і стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы, настаўнік некалькіх пакаленняў сучасных беларускіх пісьменнікаў»:

а) К. Крапіва;                     в) М. Лужанін;
б) М. Лынькоў;                 г) А. Лойка?

 

II адборачны тур: Размясціце зборнікі Я. Коласа па часе іх з’яўлення ў свет:

1. «Апавяданні».              3. «Родныя з’явы».
2. «Адпомсцім».              4. «Песні-жальбы».

Правільны адказ: 4, 1, 3, 2.

 

II Тур

1. Сапраўднае прозвішча Я. Коласа:

а) Колас;                     в) Міцкевіч;
б) Луцэвіч;                г) Матукевіч.

2. Я. Колас нарадзіўся ў:

а) Альбуці;                           в) Ластку;
б) Акінчыцах;                    г) Цімкавічах.

3. Адзін з твораў Я. Коласа называецца:

а) «Над Бугам»;                   в) «Над Нёманам»;
б) «Над Арэсай»;                г) «Над Пціччу».

4. Па прафесіі Я. Колас быў:

а) пісарам;                         в) музыкантам;
б) настаўнікам;              г) аграномам.

5. Адзін з раздзелаў «Новай зямлі» называецца:

а) «Дзядзька-пчаляр»;                   в) «Дзядзька-майстар»;
б) «Дзядзька-кухар»;                      г) «Дзядзька-жартаўнік».

6. Любімы занятак Я. Коласа:

а) рыбалка;                             в) разводзіць кветкі;
б) хадзіць у ягады;              г)хадзіць у грыбы.

7. Дапоўніце радок «Між алешын, кустоў, дзе пяе салавей, і шуміць, і грыміць…»:

а) шумнацечны ручэй;                 в) срэбразвонны ручэй;
б) вельмі гучны ручэй;                 г) златаструнны ручэй.

8. Якой мясціны не павінна быць на карце «Я. Колас і Палессе»:

а) Юравічы;                   в) Пінкавічы;
б) Люсіна;                      г) Лунінец?

9. Які з радкоў не належыць Я. Коласу:

а) Ніхто з дамашніх не згадае;                                    б) У яго быў свет цікавы;
в) Паміж пустак, балот беларускай зямлі;         г) Як матулька, вярба хіліць голаў над ім?

10. Асноўны мастацкі сродак, які выкарыстаў Я. Колас пры апісанні рэчкі ў «Новай зямлі»:

а) адухаўленне;                в) сімвал;
б) параўнанне;                  г) гіпербала.
 
Працяг літаратурнай гульні “Хто хоча стаць дзесяцібальнікам?” 

Заняткі праводзяцца ў форме гульні «Поле цудаў». Для выбару ўдзельнікаў гульні вучні адказваюць на пытанні. Хто першы адказвае, той становіцца ўдзельнікам гульні.

Пытанні для ўдзельнікаў гульні:

(у дужках адказы)

1. Як называлася хата, у якой печ тапілася па-чорнаму? (Курная хата.)

2. Як называлася невялікае пасяленне ў некалькі двароў, дзе жыў феадал? (Фальварак.)

3. У якім месцы ў хаце саджалі гасцей? (На покуць.)

4. Што ўяўлялі сабой саладуха і кулага? (3 прарошчанага жыта рабілі солад, а потым запарвалі ў печы. Дадавалі мёд, а ў кулагу — ягады і садавіну.)

5. 3 родам якіх беларускіх магнатаў звязана гісторыя Мірскага і Нясвіжскага замкаў? (Радзівілы.)

6. Як умацоўваліся старажытныя гарады? (Насыпныя валы, каналы, драўляныя ці цагляныя ўмацаванні.)

7. Якая выява ёсць на гербе горада Мінска? (Дзева Марыя і анёлы.)

8. Адкуль пайшлі словы «і я там быў, мед-піва піў»? (Медавуха і піва былі нацыянальнымі напоямі як у сялянскай сям’і, так і ў заможных беларусаў. Яны былі стравамі пры разнастайных абрадах і звычаях.)

9. Назавіце сталіцу Вялікага княства Літоўскага? (Навагрудак.)

Першы тур

Заданне: Тып паселішча, што ўвасабляла ў сабе пераходныя рысы сяла і горада. Паселішча з’яўлялася гандлева-рамесніцкім цэнтрам. Узнікла ў XV—XVI стагоддзі. (Мястэчка.)

Другі тур

Заданне: Паўназемнае памяшканне, якое служыла для захоўвання гародніны, садавіны, малочных прадуктаў. (Варыўня.)

Трэці тур

Заданне: Традыцыйная страва беларусаў, якая ўяўляла сабою паўгустую мучную масу, разведзеную на кіпені, узбітую лыжкай ці калатушкай. (Кулеш.)

Супергульня

Заданне: 3 гэтым сустракалі дарагіх гасцей, гэта было неабходным атрыбутам шматлікіх звычаяў і абрадаў. (Хлеб-соль.)

 

Падвядзенне вынікаў гульні. Узнагароджванне.

 

Крыжаванка “Першыя друкаваныя кнігі”

 

Спампаваць крыжаванку  “Першыя друкаваныя кнігі” у фармаце docx

 

А зараз ты можаш праверыць, ці правільна разгадана крыжаванка па курсу Мая радзіма Беларусь “Першыя друкаваныя кнігі”.

Глядзець адказы

 

Па гарызанталі:

Па вертыкалі:

1. пустэльнік

3. кніга

4. воск

5. полацк

9. малюнак

2. летапіс

4. вежа

6. кірыла

7. археолаг

8. кіеў