Колас у сэрцы! Сёння 140 гадоў народнаму паэту Беларусі! Якуб Колас – паэт нацыянальнага маштабу. І, як кожны класік, ён, з аднаго боку, добра вядомы чытачам са школы, а з другога – застаецца малазнаёмым для многіх беларусаў і асацыюецца са школьнай праграмай. Дзе, што і каго пачытаць-паслухаць пра Коласа (для сябе і на ўрокі ў школу)?
Якуб Колас. Раманы. Паэмы.Вершы. https://knihi.com/Jakub_Kolas/
Якуб Колас. Захавальнік старога свету. У гэты святочны дзень спрабуем асэнсаваць ягоную творчую спадчыну.
Не будзем доўга пераказваць агульнавядомыя факты з жыцця нашага класіка, а лепей паспрабуем глянуць на яго праз даволі незвычайную оптыку.
Канстанцін Міцкевіч нарадзіўся ў час незвычайны — у беларускай традыцыйнай культуры ён называецца «дзядоўскім». Па старым стылі гэта 22 кастрычніка, а па новым адпаведна 3 лістапада 1882 года ў Акінчыцах, якія тады былі каля Стоўбцаў. Цяпер гэта ўжо частка горада.
У любым разе атрымліваецца, што ягонае з’яўленне на свет прыпадае акурат на той перыяд, калі беларусы ўшаноўваюць сваіх продкаў. Хто ведае, можа, акурат гэты момант у біяграфіі нашага класіка быў невыпадковым і аказаў містычны ўплыў на ўсё ягонае далейшае жыццё.
Беларускія блізняты: як не блытаць Купалу і Коласа. Рэкамендацыі чытачам ад Марыны Яромкі тут: https://wir.by/ru/article/kupala-kolas
Два класікі беларускай літаратуры, народныя паэты, альбо два вусатыя дзядзькі з аднолькавымі ініцыяламі? Абодва нарадзіліся ў маляўнічых кутках нашай радзімы, абодва пісалі вершы і паэмы, якія ў школе вучаць на памяць. Паспрабуем усё ж разабрацца, чым яны адрозніваюцца як пісьменнікі – спасцігнуць тое, чаго не пабачыш на партрэтах, пра што не прачытаеш у біяграфіях.
140 год Песняру. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць Якуба Коласа? Вялікі тэст: https://zviazda.by/be/news/20221031/1667231086-140-god-pesnyaru-yak-dobra-vy-vedaece-zhyccyo-i-tvorchasc-yakuba-kolasa
Відэалекцыя Андрэя Хадановіча. Якуб Колас – антыкрызісны аўтар для беларусаў: Родны кут, Маскоўшчына, боль, мова і «Новая зямля». Глядзець тут: https://youtu.be/gSOEsqt5S-Q
Якуб Колас – не толькі адна з вяршыняў беларускай літаратуры, але яшчэ і антыкрызісны менеджар Беларусі. Калі робіцца кепска, мы хапаемся за Коласа, як за апошнюю зброю. Безумоўна, «Новая зямля» Коласа – надзейны падмурак, з якога можна чэрпаць дапамогу і сёння.
00:00 – «Новая зямля» Якуба Коласа – надзейны падмурак, з якога можна чэрпаць дапамогу
00:53 – «Мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы!» - ноткі трагізму ў пачатку «Новай зямлі»
06:27 – аўтабіяграфічнасць у паэме
08:31 – трагічныя падтэксты і ідэальная Беларусь у «Новай зямлі»
11:18 – савецкая цэнзура і падзел Беларусі
12:53 – «Баліць мая душа па Беларусі», - Якуб Колас свайму сябру Янку Купалу
15:15 – лірыка ў паэме і баявыя вершы Коласа
22:23 – жыццесцвярджальны гумар і Якуб Колас у ролі антыкрызіснага беларускага менеджара
31:52 – лексіка і мова «Новай зямлі», як свята для тых, хто здольны ацаніць
34:27 – «Зямля – аснова ўсёй Айчыне», - не забывайма ўрокаў нашага вялікага класіка
Разнапланавыя буктрэйлеры, якія стварылі навучэнцы па творах Якуба Коласа! Цалкам плэй-ліст тут: https://youtube.com/playlist?list=PLTtj7k1zAdXwRtvJscyenLpM6P30o9OpB