Беларуская літаратура
Інтэлектуальная гульня для тыдня беларускай мовы
Гульня пабудавана па прынцыпе тэлеперадачы «Хто хоча стаць мільянерам?». Удзельнічаюць 10 чалавек. Заданні адборачнага тура выконваюць на картках. Хто першы правільна адкажа, той выходзіць у I тур гульні. Удзельнік можа выкарыстаць дапамогу камп’ютара (50×50), глядзельнай залы і сябра, а таксама ў любы момант забраць балы. Незгаральная сума балаў — 3, 6.
У Дзень роднай мовы запрашаем у МедыяКлас
У Дзень роднай мовы прапануем МедыяКлас для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Практыкаванні для фарміравання медыяграматнасці вучняў.
Лявон Баршчэўскі: “Калі нейкі літаратурны шэдэўр не перакладзены на беларускую мову – гэта дакор нам усім”
Найгоршая сітуацыя ў сярэдняй школе. Вось некалькі прыкладаў. Старажытнагрэцкую трагедыю Сафокла “Антыгона” вывучаюць у школах па ўсёй Еўропе, акрамя Беларусі. Таго ж “Дон Кіхота” – таксама, хоць у скарочаным выглядзе. У нас – не. З беларускіх школьных праграм па літаратуры ўсё гэта выкінута. Там з усёй замежнай класікі застаўся адзін Адам Міцкевіч, ды і тое, відаць, таму што нарадзіўся ў Беларусі.
Колас у сэрцы! Сёння 140 гадоў народнаму паэту Беларусі!
Якуб Колас – паэт нацыянальнага маштабу. І, як кожны класік, ён, з аднаго боку, добра вядомы чытачам са школы, а з другога – застаецца малазнаёмым для многіх беларусаў і асацыюецца са школьнай праграмай. Дзе, што і каго пачытаць-паслухаць-паглядзець пра Коласа (для сябе і на ўрокі ў школу)?
Расстраляныя літаратары працягваюць жыць ... у кнігах, лекцыях, фільмах і на ўроках літаратуры і гісторыі.
Набліжаецца трагічная дата ў гісторыі Беларусі "Ноч паэтаў". Прапануем лекцыі, кнігі, фільмы і рэсурсы пра расстраляных літаратараў. Яны жывуць, пакуль мы іх памятаем.
Навошта настаўніку літаратуры акаўнт у ФБ?
Лета для настаўнікаў не толькі час адпачынку, але і магчымасць спакойна і метадычна пазнаёміцца з напрацоўкамі калег у адкрытым доступе ў сацыяльных сетках. Сёння раскажам пра фб-дзённікі настаўнікаў мовы і літаратуры. Сачыце за допісамі! Вельмі цікава назіраць як рэалізуюцца ідэі! Вучымся разам!
Кліп "Беларусіца": рэп у дапамогу настаўніку
Настаўнікі пачалі чытаць рэп! Чакаем у школах рэп-батлы?
Ганна Севярынец, настаўніца і літаратарка, выступіла ў новым амплуа — зачытала рэп. Дэбютам сталі трэк і кліп «Беларусіца», прысвечаныя прафесіі настаўніцы беларускай мовы. Хіп-хоп вандроўка ў галактыку беларускай класікі адбываецца разам са школьніцай Уллянай (Atesta) і студэнтам Стэфанам.
Развіваем чытацкія ўменні вучняў
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 5 Віцебска імя І.І.Люднікава Галіна СУХАВА, пра папаўненне настаўніцкага арсеналу метадычных сродкаў развіцця чытацкай пісьменнасці вучняў. Для гэтага прапануецца тры магчымасці: першая з іх тычыцца перагляду мэты ўрокаў літаратуры; другая — інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту; трэцяя — датычная да развіцця ў вучняў умення разумець структуру твора.
Апублікавана аўдыяверсія рамана-фэнтэзі «Сем камянёў». Спампаваць бясплатна.
Кніга "Сем камянёў" Аляксея Шэіна - сапраўдны бестселер, за якім у бібліятэках утвараюцца чэргі. Цяпер яе можна праслухаць у аўдыяфармаце.