Кліп "Беларусіца": рэп у дапамогу настаўніку

"Ну што ж, кліп "Беларусіца" ужо на ютубе, і ў ім ёсць безліч адсылак да беларускіх кніжак і адна граматычная памылка", - напісала адна са стваральніц кліпа настаўніца Ганна Севярынец у сваім фэйсбуку, - "Па настаўніцкай звычцы зробім выгляд, што яна там спецыяльна - каб вы заўважылі, выправілі і ніколі так не рабілі:)) "
 
Вось спіс твораў, якія натхнілі аўтараў на гэта кліп:
 
Марціновіч "Мова"
Мартысевіч "Сарматыя" (сокал на маім плячы)
Бахарэвіч "Белая муха забойца мужчын"
Вежнавец "Па што ідзеш, воўча" (ваўка знайсці цяжэй за ўсё)
Купала - "Курган", А хто там ідзе, Раскіданае гняздо", "Явар і каліна", лесвіца гатэля "Масква"
Колас "І елка ў пары з хваіною" з Новай зямлі:)) Сымон-музыка
Багдановіч "Зорка Вянера", "Паміж пяскоў", "Слуцкія ткачыхі", "Я хацеў бы сустрэцца", Вянок
Канстанцыя Буйло (вокладка Драздовіча)
Скарына (Сонца маладзіковае)
Быкаў "Знак бяды"
Балота (ну тут шмат)
Шамякін "Сэрца на далоні"
Багушэвіч "Дудка беларуская"
Цётка "Скрыпка беларуская"
Гарэцкі "Дзве душы"
Зарэцкі "Голы звер"
Броўка "Чабор"
Дубоўка "О Беларусь мая шыпшына"
Караткевіч "Чорны замак Альшанскі", "Хрыстос прызямліўся", "Каласы" і "Дзікае паляванне"
Баршчэўскі "Шляхціц Завальня" (свечка)
Дудар "Звініць прасторамі туга" (сіні бор)
Крапіва (сам па сабе)
Настаўнікі пачалі чытаць рэп, чакаем у школах рэп-батлы? 

 

«Беларусіца» — рэп-дэбют ад настаўніцы беларускай мовы.
Ганна Севярынец, настаўніца і літаратарка, выступіла ў новым амплуа — зачытала рэп. Дэбютам сталі трэк і кліп «Беларусіца», прысвечаныя прафесіі настаўніцы беларускай мовы. Хіп-хоп вандроўка ў галактыку беларускай класікі адбываецца разам са школьніцай Уллянай (Atesta) і студэнтам Стэфанам. За аранжыроўку і мясісты прадакшн песні адказны Аляксей Паўловіч, за анімаваны кліп — візуальная мастачка @mus4getes. Каментуе Ганна Севярынец, — «Дасведчаныя людзі кажуць, што адзін з канцэптаў рэпу — «рэспект». Для мяне наш праект — мой рэспект усім, хто стварае, выкладае, чытае, слухае і глядзіць беларускае. А яшчэ вельмі важна, што палова ўдзельнікаў «Беларусіцы» — школьнікі і студэнты. От ім, а таксама ўсяму беларускаму школьніцтву і студэнцтву — асобны рэспект». Па словах аўтара ідэі Алеся Плоткі, праект не мае планаў на «хіпхапізацыю» усіх прафесій у настаўніцкай, але рады натхніць на тое, каб «рабіць нечаканае і рабіць так, як не робіць ніхто».