Ноч расстраляных паэтаў 2020. Поўны запіс

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС (т. зв. «амерыканкі») былі расстраляныя больш за 100 дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячаў БССР. У ліку расстраляных былі 22 беларускія пісьменнікi[1]. У гэтыя дні рэпрэсіі перыяду 1937-1938 у СССР дасягнулі ў Беларусі свайго піку. . Невінаватасць большай часткі з іх была потым прызнаная савецкімі судамі.

Штогод беларусы збіраюцца ў гэты дзень у Курапатах і чытаюць вершы расстраляных паэтаў.