Памятаем, што актыўная (фарматыўная) ацэнка мае мэту не дыягнаставаць узровень ведаў, а максімальна спрыяць, каб якасць выканання любой работы вучня была максімальна высокай. Для гэтага вучню загадзя паведамляюцца крытэрыі ацэнкі, каб ён ведаў, як зрабіць работу якасна і лепш да яе падрыхтавацца. Крытэрыі ацэнкі можна выставіць да любой работы: праверачнай, дамашняй, лабараторнай або да напісання рэферата. Прапануем крытэрыі ацэнкі для напісання эсэ.
Напішы эсэ на адну з дзвюх (ці больш) прапанаваных тэм.
Агульныя парады
Крытэрыі ацэнкі:
1. Эсэ ўключае тры асноўныя часткі:
Уводзіны: выразна абазнач тэму або выкажы праблему, якая цябе клапоціць;
Галоўная частка: падрабязней апішы свае думкі наконт тэмы або растлумач свае прапановы, шляхі вырашэння праблемы.
Заключэнне: пастарайся зрабіць выснову, якая злучае твой тэкст у адно цэлае
2. Выкарыстай максімальна 700 словаў.
3. Не забывайся, што кожная асобная думка павінна быць вылучаная абзацам;
4. Пішы шчыра. Эсэ павінна паказаць менавіта тваё ўласнае меркаванне;
5. Эсэ павінна быць напісана без памылак.
Поспехаў!