Праект “English debate club”
Таццяна Анацка
З 2006 года у наваградскай школе №5 пачаў працаваць праект “English debate club”. Мэтамі дадзенага праекта з’яўляліся:
- садзейнічаць развіццю ініцыятыўнасці вучняў,
- даць ім магчымасць папрактыкаваць сваю англійскую мову і пераадолець цяжкасці пры камунікацыі па-англійску,
- навучыць дзяцей выказваць свае думкі свабодна і абараняць свой пункт гледжання,
- абмеркаванне шматлікіх глабальных праблем з розных галін і сфер;
- распаўсюджанне прынцыпаў дэмакратыі на Беларусі.
У праекце ўдзельнічалі школьнікі 15–18 гадоў. Было праведзена 8 паседжанняў замест запланаваных 7-мі, 8 збораў удзельнікаў клуба для выбару праблем для абмеркавання і 8 збораў удзельнікаў пасля паседжання для абмеркавання і ацэнкі зробленай работы, а таксама для аналізу станоўчых і адмоўных момантаў, аналізу ацэначных лістоў, якія запаўняюць усе ўдзельнікі ў час паседжанняў (узор ацэначнага ліста – Evaluation form – вы можаце паглядзець тут).
Паседжанні праходзілі ў два дні. У першы дзень ішло абмеркаванне прапанаванай тэмы, усебаковы яе разгляд, вылучэнне праблем і, што самае важнае, пошук вырашэнняў гэтых праблемы. У выніку атрымоўвалася рэзалюцыя, якую ўдзельнікам неабходна было абараняць на другі дзень у час Генеральнай Асамблеі. Узоры рэзалюцый вы таксама зможаце ўбачыць у дадатку.
Па выніках аналізу ацэначных лістоў ішло ўзнагароджванне самых ініцыятыўных і актыўных удзельнікаў. Гэта былі і беларускія кнігі, і дыскі з беларускімі песнямі. А на апошнім паседжанні быў арганізаваны салодкі стол з цукеркамі, печывам, тортам, сокам, кавай і гарбатай. Усе сябры клуба дружна праспявалі наш своеасаблівы гімн “Imagine”, ім заканчвалася кожная Генеральная Асамблея.
Хацелася б зазначыць, што наш клуб у сваёй дзейнасці з самага пачатку выйшаў за запланаваныя рамкі. Вучні выказвалі прапановы сустракацца не адзін раз у месяц, а хаця б двойчы. Потым чуткі пра клуб пайшлі за межы нашай школы №5. Спачатку гэта былі Наваградскія школы, а потым інфармацыя перакінулася ў іншыя гарады. На апошнія паседжанні да нас ужо прыязджалі сябры з горада Ліда і Гародня. І гэта не можа не радаваць. Прыемна было ўсведамляць, што нашым вучням па-добраму зайздросцілі з нагоды існавання падобнага клуба, які дае магчымасць цудоўна папрактыкаваць сваю мову, завесці новых сяброў і з карысцю правесці час.