Трэнінгі і метадычная работа

Візуалізацыя ў падручніках грамадазнаўства

Для ўсіх зацікаўленых пытаннямі сучаснай методыкі навучання грамадазнаўству прапануем матэрыял аўтара вучэбна-метадычнага комплекса па грамадазнаўстве А.Палейкі " Візуалізацыя ў падручніках грамадазнаўства", які выкладзены ў вольны доступ.

Энцыклапедыя летнiка "Альхоўка" ад А да Я

Метадычны летнiк настаўнiкаў і метадыстаў у Альхоўцы - гэта адукацыйная падзея, падчас якой ствараецца асяроддзе ўзаемiн, што спрыяе ўзбагачэнню вопыту ўдзельнiкаў прагрэсiўнымi педагагiчнымi iдэямi, стварае ўмовы для авалодання пэўнай школьнай тэхналогiяй, дае магчымасцi для творчай самарэалiзацыi настаўнiкаў. Падрабязна з сутнасцю гэтага адукацыйнага мерапрыемства можна пазнаёмiцца з дапамогай гэтай «энцыклапедыi».

Выйшла кніга Мікалая Запрудскага і Галіны Сухавай “Эфектыўныя практыкі метадычнай работы ў школе”

У пачатку 2022 года выйшла кніга Мікалая Запрудскага і Галіны Сухавай “Эфектыўныя практыкі метадычнай работы ў школе”, якая дапаможа зразумець сутнасць і актуальнасць метадычнай работы

Метадычная праца: Сустрэча настаўнікаў у малых прадметных групах онлайн

Праца настаўніка і ментара метадычна складаная і вельмі эмацыянальная. На жаль, мы ў асноўным працуем у адзіночку са сваімі вучнямі ці студэнтамі.

Трэнінг па развіцці крытычнага мыслення для настаўнікаў на прыкладзе інфармацыі пра Covid-19

Аўтар: Алена Радзевіч
Мэта: Удзельнікі будуць ведаць структуру аргумента і логіку яго выбудоўвання; змогуць аргументавана і пераканаўча выказацца па праблеме Covid-19; на падставе аналізу розных сайтаў і ведання структуры аргумента змогуць стварыць медыяпаведамленне.

Відэазапісы майстар-класаў Edcamp Belarus - 2020

Падчас штогадовай неканферэнцыі для настаўнікаў Edcamp Belarus традыцыйна вядуцца відэазапісы ўсіх майстр-класаў, як экспертных, так тых, якія перамаглі падчас кірмашу ідэй. Вялікі дзякуй арганізатарам за тое, што ўсё зацікаўленыя настаўнікі могуць далучыцца да эдкэмпу ў віртуальнай прасторы. Прыемнага прагляду і павышэння кваліфікацыі!

Старонкі