Трэнінг па развіцці крытычнага мыслення для настаўнікаў на прыкладзе інфармацыі пра Covid-19

Алена Радзевіч
Больш на платформе медыятулкіт

Практыкаванне развівае крытычнае мысленне, уменне ацэньваць і рабіць адказны выбар, можа выкарыстоўвацца як у дарослай аўдыторыі, так і ў працы з вучнямі сярэдняга і старэйшага ўзросту на ўроках гуманітарнага, прыродазнаўчага цыклу, класнай, інфармацыйнай гадзіны. Занятак праводзіцца ў адпаведнасці з тэхналогіяй развіцця крытычнага мыслення (Reading and Writing for Critical Thinking). Аўтары Ч. Тэмпл, К. Мэрэдзіт, Дж. Сцілл.

Мэта: Удзельнікі будуць ведаць структуру аргумента і логіку яго выбудоўвання; змогуць аргументавана і пераканаўча выказацца па праблеме Covid-19; на падставе аналізу розных сайтаў і ведання структуры аргумента змогуць стварыць медыяпаведамленне.

Працягласць
 
90 хв.
Прадмет
 
Iншае
Мэтавая група
 
Дарослыя
 
Этап 1. Выклік
 
Трэнер: Адным з важных уменняў медыяпісьменнага чалавека з'яўляецца  ўменне падбіраць важкія аргументы ў абарону  сваёй пазіцыі, бачыць і ацэньваць якасць аргументаў  у медыятэкстах для таго, каб прыняць адказныя рашэнні. 
 
Трэнер:
Параўнайце 2 выказванні:
1) абараніцца ад захворвання на кавід можна, націраючы скуру кунжутным алеем;
2) знішчыць вірус на паверхні прадметаў па рэкамендацыях сусветнай арганізацыі аховы здароўя можна пры апрацоўцы іх некаторымі хімічнымі рэчывамі, сродкамі дэзінфекцыі на аснове хлора, эфірнымі растваральнікамі ,растворамі 75% спірта.
  
Якія асноўныя элементы, на ваш погляд, павінна ўтрымліваць у сабе аргументаванае выказванне? Якія фактары ўплываюць на павышэнне ўзроўню аргументацыі? (канкрэтныя факты, даследванні, эксперты ў гэтай галіне, уплывовыя арганізацыі…)
 
 Метад «Мазгавы штурм» 
 
- У якім з двух варыянтаў утрымліваюцца элементы аргументаванага выказвання? Назавіце іх. (Трэнер запісвае на дошцы).
 
Пасля  іудзельнікі абмяркоўваюць гэтыя элементы і робяць выснову:
 
Такім чынам, пошук аргументаў і іх ацэнка  дазваляюць  зрабіць выснову аб праўдзівасці інфармацыі.
 
 
Этап 2. Асэнсаванне
 
Міні-лекцыя па структуры аргумента.
Трэнер тлумачыць, што такое аргумент і яго структура.
 
Аргумент - гэта сцвярджэнне, з дапамогай якога вылучаецца ідэя, правільная пабудову якога дапамагае пераканаць у правільнасці ідэі.
Аргумент будуецца па сістэме - ЗТПЗ - заяўленне, тлумачэнне, падтрымка, заключэнне.
Заяўленне - вылучаецца ідэя, думка.
Тлумачэнне - даецца тлумачэнне заяўлення, якое пачынаецца са слоў «таму, што ...»
Падтрымка - доказы заяўлення ў выглядзе фактаў, цытат першакрыніц, статыстычных дадзеных, меркаванняў экспертаў у гэтай галіне, з дапамогай логікі.
Заключэнне - выснова. Звычайна пачынаецца са слоў «такім чынам», «робячы выснову», і ў канцы абавязкова паўтараецца заяўленне. 
Напрыклад,
З: Я не пайду ў кафэ на сустрэчу з аднакласнікамі
Т: падчас пандэміі – гэта небяспечна 
П: За суткі (дадзеныя Міністэртва аховы здароўя на 13.03.2021) ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваныя 1 тыс. 182 пацыента з COVID-19, таму Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе не выходзіць з дому і не сустракацца з іншымі людзьмі без жыццёва важнай неабходнасці; адкласці святкаванні дзён нараджэння і іншых святаў. 
З: Такім чынам, каб не захварэць, я не пайду на сустрэчу ў кафэ.
 
Этап 3. Фармуляванне аргументаў
 
Праца ў групах:
 
Удзельнікі трэнінгу дзеляцца на мікрагрупы. Кожнай групе трэнер прапануе тэмы для фармулявання аргументаваных выказванняў:
Група 1: Узбуджальнікам COVID-19 з'яўляецца вірус. НЕ бактэрыя.
Група 2: Інтэрнэт крыніцы, артыкулы пра каранавірус і  яго штамы неабходна правяраць (як і любую інфармацыю).
Група 3:  Ужыванне алкаголю не абараняе ад COVID-19 і можа быць небяспечным.
Група 4: Удыханне пароў хлора або ўвядзенне ў арганізм іншых дэзінфектантаў не абараняе ад COVID-19 і можа мець небяспеку.
Група 5: Заражэнне новай коранавірусной інфекцыяй не азначае, што чалавек становіцца пажыццёвым носьбітам віруса.
 
Для пошуку аргументаў можна прапанаваць рэсурсы: 
 
 
Этап 4. Прэзентацыя аргументаваных выказванняў
 
Удзельнікі зачытваюць свае аргументы.
Узаемаацэнка па крытэрыях:
Ці  была ясна сфармулявана думка? ( Заяўленне)
Ці адбылося тлумачэнне заяўлення?
Ці былі прастаўлены факты, цытаты першакрыніц, статыстычных дадзеных, уплывовых арганізацый?
Ці прагучала выснова?
 
Этап 5. Дадатковае заданне
 
Трэніроўка ў выбудоўванні аргументаваных выказванняў па матэрыялах:
Трэнер прапануе  для працы  2 артыкулы на выбар:
1) Заявление ВОЗ по вопросу о безопасности вакцины против COVID-19 компании AstraZeneca https://clck.ru/TzVt8
2) ООН: коронавирус отбросил назад эмансипацию, вернув женщин на кухню https://clck.ru/TzW3z
 
1. Прачытаць матэрыял (індывідуальна) - 10 хвілін
2. Паспрабаваць знайсці ў матэрыяле ўсе элементы аргументаванага выказвання (ад сцвярджэння да заключэння) - 10 хвілін
3. Аб’яднаўшыся ў групы, падзяліцца вынікамі самастойнай дзейнасці - 10 хвілін
4. Выбудаваць (пісьмова) адзін найбольш поўны ланцужок аргументацыі
5. Прадэманстраваць прадукт сваёй дзейнасці іншым групам.
6. Абмеркаванне атрыманых вынікаў (з пункту гледжання паўнаты, лагічнасці і несупярэчлівасці элементаў
 
Прыклад:
     Заяўленне: “Некоторые страны Европейского союза временно приостановили использование вакцины против COVID-19 компании AstraZeneca”.
     Тлумачэнне: В связи с сообщениями о редких случаях тромбоза у лиц, получивших инъекции указанной вакцины. Однако вакцинация против COVID-19 не предотвращает развитие других заболеваний или смерть от других причин.
 Падтрымка: ВОЗ находится в постоянном контакте с Европейским агентством по лекарственным средствам и органами регулирования по всему миру и ведет обмен наиболее актуальной информацией о безопасности вакцин против COVID-19. В настоящий момент Глобальный консультативный комитет по безопасности вакцин выполняет тщательный анализ последних данных, касающихся безопасности вакцины компании AstraZeneca. По завершении этого анализа ВОЗ незамедлительно представит его результаты общественности.
      Заключэнне: На текущий момент ВОЗ считает, что преимущества использования вакцины компании AstraZeneca перевешивают существующие риски 
 
 
Этап 6. Рэфлексія
Закончыце сказы:
Для таго, каб спраўдзіць інфармацыю пра COVID-19, неабходна…
Для таго, каб пераканаўча выказацца па праблеме…, варта…