Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > План-канспект майстар-класа «Чым раскалоць арэшак ведаў, ці эўрыстычныя заданні па фарміраванні ў вучняў даследчых кампетэнцый»

План-канспект майстар-класа «Чым раскалоць арэшак ведаў, ці эўрыстычныя заданні па фарміраванні ў вучняў даследчых кампетэнцый»

Трэнінгі і метадычная работа [1]
Скарбонка метадаў [2]
Аўтар: Удаева Ірына Віктараўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Радунская сярэдняя школа», Гродзенская вобласць
Мэта: мяркуецца, што ў канцы майстар-класа яго ўдзельнікі будуць мець уяўленне аб тыпалогіі эўрыстычных заданняў і метадаў, атрымаюць досвед працы з эфектыўнымі заданнямі для развіцця даследчых кампетэнцый вучняў, прааналізуюць дыдактычныя магчымасці гэтых заданняў, змогуць скласці па алгарытме эўрыстычнае заданне даследчага характару
Задачы:
1. Стварыць умовы для павышэння матывацыі удзельнікаў майстар-класа да вывучэння методыкі даследчага навучання сродкамі эўрыстычных заданняў.
2. Спрыяць фарміраванню ва ўдзельнікаў майстар-класа першаснага вопыту творчай дзейнасці па распрацоўцы эўрыстычных заданняў для развіцця даследчых кампетэнцый навучэнцаў.
3. Стварыць умовы для самаадукацыі ўдзельнікаў майстар-класа па праблеме развіцця даследчых кампетэнцый вучняў сродкамі эўрыстычных заданняў.
4. Спрыяць развіццю ў педагогаў першасных навыкаў аналізу педагагічнага досведу іншага настаўніка.
 
Тэхнічнае і метадычнае забеспячэнне: мультымедыйны праектар; прэзентацыя, распрацаваная ў праграме Power Point; раздатачны матэрыял для ўдзельнікаў
 
Спампаваць: План-канспект майстар-класа «Чым раскалоць арэшак ведаў, ці эўрыстычныя заданні па фарміраванні ў вучняў даследчых кампетэнцый» [3]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17652

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/training
[2] https://nastaunik.eu/metoda/strategy/skarbonka
[3] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/maystar-klas_dasledchyya_kampetencyi.docx