План-канспект майстар-класа «Чым раскалоць арэшак ведаў, ці эўрыстычныя заданні па фарміраванні ў вучняў даследчых кампетэнцый»

Аўтар: Удаева Ірына Віктараўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Радунская сярэдняя школа», Гродзенская вобласць
Мэта: мяркуецца, што ў канцы майстар-класа яго ўдзельнікі будуць мець уяўленне аб тыпалогіі эўрыстычных заданняў і метадаў, атрымаюць досвед працы з эфектыўнымі заданнямі для развіцця даследчых кампетэнцый вучняў, прааналізуюць дыдактычныя магчымасці гэтых заданняў, змогуць скласці па алгарытме эўрыстычнае заданне даследчага характару
Задачы:
1. Стварыць умовы для павышэння матывацыі удзельнікаў майстар-класа да вывучэння методыкі даследчага навучання сродкамі эўрыстычных заданняў.
2. Спрыяць фарміраванню ва ўдзельнікаў майстар-класа першаснага вопыту творчай дзейнасці па распрацоўцы эўрыстычных заданняў для развіцця даследчых кампетэнцый навучэнцаў.
3. Стварыць умовы для самаадукацыі ўдзельнікаў майстар-класа па праблеме развіцця даследчых кампетэнцый вучняў сродкамі эўрыстычных заданняў.
4. Спрыяць развіццю ў педагогаў першасных навыкаў аналізу педагагічнага досведу іншага настаўніка.
 
Тэхнічнае і метадычнае забеспячэнне: мультымедыйны праектар; прэзентацыя, распрацаваная ў праграме Power Point; раздатачны матэрыял для ўдзельнікаў