Падчас штогадовай неканферэнцыі для настаўнікаў Edcamp Belarus традыцыйна вядуцца відэазапісы ўсіх майстр-класаў, як экспертных, так тых, якія перамаглі падчас кірмашу ідэй. Вялікі дзякуй арганізатарам за тое, што ўсё зацікаўленыя настаўнікі могуць далучыцца да эдкэмпу ў віртуальнай прасторы.
Nastaunuk.info публікуе спасылкі на гэтыя відэа.
Прыемнага прагляду і павышэння кваліфікацыі!
Алесь Вараб’ёў, Універсітэт Джона Хопкінса, ЗША Тэма: "Міждысцыплінарные веды як эфектыўны спосаб прадухілення пандэмій."
Йіржы Бенэш (Чэхія), настаўнік пачатковых класаў, Пачатковая школа Враціславова ў Празе. Тэма: "Медыя выхаванне - асобны прадмет або перакрыжаваная тэма".
Павал Церашковіч, гісторык, антраполаг. Універсітэт імя Ніла Гілевіча. "Гутарка пра глабальныя праблемы."
Андрэй Кузьмін, гісторык ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Крычава". Тэма: «Пачуццёвыя метады пры вывучэнні гісторыі ў школе»
Эла Якубоўская, настаўніца фізікі ДУА "Гімназія №1 г. Жодзіна". «Як фармаваць медыяпісьменнасць, не нашкодзіўшы
прадметнаму зместу ўрока»
Алена Радзевіч, Акадэмія паслядыпломнай адукацыі. Міхаіл Кудзейка, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ імя М. Танка. Тэма: “Дэмакратызацыя ўрока: прынцыпы, падыходы, практыка".
Іна Плешавеня, настаўніца англійскай мовы, класны кіраўнік. ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Паставы". Тэма: «Усё не тое, чым здаецца, або як стварыць каманду з дапамогай кнігі без слоў».
Іван Песенка, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, г. Бабруйск і Людміла Крылова. Трэнінг: «Як быць беларусам».
Аксана Акуневiч «Фізіка – гуманітарная навука».
Маніторынг школьнай адукацыі Беларусі 2020 вачыма вучняў і настаўнікаў быў праведзены Валерыяй Амялюсік пры падтрымцы партала з магчымасцямі для падлеткаў teenjob.by і праграмы EaP Fellowships 2020, EaP Civil Society Facility.
Уладзімір Хамёнак, настаўнік гісторыі ДУА "Ушацкая сярэдняя школа" "Канструяванне вобразаў і падзей мінулага для павышэння ўзроўня пазнавальнай актыўнасці на ўроках гісторыі".
Наталля Ступчык, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, ДУА "Дзяржаўная гімназія №1 г.п Зэльва". Тэма: "Эмодзі і скрайбы на ўроках: сумяшчаем эфектыўнасць і эфектнасць".
Вольга Саўчук, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №2 г. Пінска” Тэма: "Качаем творчыя мышцы".
Ганна Ісаенка, прафарыентацыйны псіхалаг. Тэма: "Выбар прафесіі - першы па-сапраўднаму дарослы выбар".
Панэльная дыскусія: "Выклікі cучаснасці для беларускай адукацыі". Мадэратар Кацярына Куксо. Кандыдат педагагічных навук, кіраўнік "Акадэміі Дырэкторыі". 1) Вынікі даследвання PISA-2018. Павал Фунцікаў, прадсатўніцтва Сусветнага банку ў Рэспубліцы Беларусь. Наталля Іскарцава, дырэктар прыватнай школы "Стэмбрыдж". 2) Кавід, індывідуальныя планы і магчымасці дыстанцыйнай і альтэрнатыўнай адукацыі. Таня Багдановіч настаўніца фізікі ДУА "Гімназія №1 г. Бабруйска", Святлана Іванюшына, настаўніца пачатковай школы ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Лагойска" Павал Ганчар, дырэктар кампаніі Active.
Наталля Аўсянік, дзіцячы псіхолаг. «Дыслексія, дысграфія, дыспраксія ... - як навучаць дзяцей у звычайнай школе».
Ала Галубковіч і Ірына Тархан. Трэнінг: «Няма месца дыскрымінацыі ў школе».
Людміла Навумік, настаўніца матэматыкі, ДУА "Сярэдня школа №7 г. Калінкавічы". «Ад белага ліста, скрозь творчасць - у 4К: Каманднае супрацоўніца, Камунікатыўнасць, Крытычнасць мыслення, К ....... ???»
Вераніка Бебех, настаўніка англійскай мовы ДУА "Сярэдня школа №4 г. Салігорска". Тэма: "Выкарыстанне адукацыйнага блога як сродка змешанага і дыстанцыйнага навучання». Працяг будзе