У артыкуле Мікалая Запрудскага ў НГ паказваюцца магчымасці прымянення тэстаў і тэсціравання ў якасці сродку для навучання, павышэння матывацыі вучняў да вучэбнай дзейнасці і зваротнай сувязі — для актыўнай ацэнкі (фарміруючага ацэньвання).
У пераважнай большасці метадычных публікацый пра тэсты і тэсціраванне мы бачым рэкамендацыі па выкарыстанні тэстаў для кантролю — вымярэння і фіксацыі набытых і ненабытых вучнямі ведаў і ўменняў. Традыцыйныя тэсты для кантролю часта маюць негатыўную афарбоўку, бо, па-першае, вучні адчуваюць дыскамфорт, выкліканы стрэсам (а гэта можа паўплываць на вынікі), па-другое, калі тэст з выбарам правільнага адказу, то правільны можна проста адгадаць.
Аўтар не заклікае настаўнікаў адмовіцца ад практыкі тэсціравання з мэтай кантролю і выстаўлення адзнак — суматыўнага ацэньвання, якое ажыццяўляецца напрыканцы вывучэння раздзела вучэбнай праграмы.
Але паказвае і іншыя магчымасці: як тэсты і тэсціраванне можна прымяняць у якасці сродку для навучання, павышэння матывацыі вучняў да вучэбнай дзейнасці і зваротнай сувязі — для актыўнай ацэнкі (фарміруючага ацэньвання).
Чытайце ў артыкуле (з прыкладамі) як працуюць у навучанні:
- частае тэсціраванне
- выкананне тэста спачатку індывідуальна, а потым у кааперацыі
- тэсты ў перавернутым навучанні
- тэсціраванне перад вывучэннем тэмы
- за выкананы тэст не адзнака, а каментарый настаўніка
- вучэбны тэст
- стварэнне тэстаў навучэнцамі
Крыніца: https://nastgaz.by/testy-dlya-navuchannya-pryklady-ih-vykarystannya-na-urokah/