Як запісацца на курс "Фарматыўнае ацэньванне"?

Як арганізаваны курс?

Курс складаецца з чатырох базавых модуляў. Вы можаце праходзіць іх у зручным для вас тэмпе, але мы рэкамендуем прытрымлівацца графіка трох тыдняў на 1 модуль, што дазволіць вам апрабаваць атрыманыя веды ў сваіх класах і адчуць змены.  

У прапанаваным курсе няма экзаменаў і ацэнак у балах. Ён адрозніваецца ад іншых курсаў тым, што яго ўдзельнікі набываюць веды найперш праз уласную практыку ў сваіх школах або аўдыторыях.

Курс з'яўляецца адкрытым для ўсіх педагогаў, метадыстаў і іншых адукатараў. Зарэгістравацца на яго можна самастойна. Указанне імя і іншых асабістых дадзеных не з'яўляецца абавязковым. Адрас электроннай пошты ў сістэме не фіксуецца. 
Студэнты могуць самастойна запісацца на курс праз URL: https://canvas.instructure.com/enroll/TGP8Y6.
Акрамя таго, яны могуць зарэгістравацца на https://canvas.instructure.com/register і выкарыст
ўваць наступны код далучэння: TGP8Y6 

(Для тых, хто хоча атрымаць сертыфікат аб сканчэнні 40гадзіннага навучання, інфармацыя ніжэй. )

Графік курса

Нумар
модуля

Тэматыка модуля

Рэкамендаваны час  

I модуль 

Мэта і крытэрыі паспяховасці (НаШтоБуЗу)

3 тыдні

II модуль 

Зваротная сувязь у навучанні

3 тыдні

III модуль 

Пытанні і заданні для актыўнага навучання

3 тыдні

IV модуль

Фарміруючая, актыўная ацэнка і падсумоўваючая адзнака

3 тыдні

Выніковы модуль

Падвядзенне вынікаў, запаўненне анкеты. Паляпшаем курс разам.

1 тыдзень

Коратка пра змест працы

  • Модулі з першага па чацвёрты – практычныя.
  • Як удзельнік/удзельніца курса вы будзеце самастойна або пры дапамозе ментара знаёміцца з асновамі тэорыі і практыкай фарміруючага (актыўнага) ацэньвання і паступова ўводзіць на сваіх уроках і выхаваўчых занятках яго элементы.
  • Калі вы хочаце атрымаць дапамогу ментара, напрыканцы кожнага модуля вам трэба апісаць, як прайшло выкананне яго заданняў (у кожным модулі ёсць фармуляр для запаўнення), даслаць справаздачу на адрас KursFA2024@gmail.com, пасля азнаёміцца з каментаром і рэкамендацыямі ментара. 

  • Апошнія два модулі прысвечаны падсумаванню асваення фарміруючага ацэньвання. Вам будзе прапанавана анкета зваротнай сувязі пра курс і на выбар форма справаздачы: эсэ ці распрацоўка ўрока з выкарыстаннем фарміруючага ацэньвання, які будзе размешчаны на платформе для дапамогі наступным студэнтам курса. 

 

Парады па арганізацыі працы

Падчас модуляў 1 – 4 мы рэкамендуем арганізаваць сваю работу наступным чынам:

 На першым тыдні модуля:

  • вы азнаёміцеся з дыдактычным матэрыялам модуля, размешчаным на платформе курса
  • выканаеце міні-тэст, які замацуе набытыя вамі веды пры азнаямленні з дыдактычным матэрыялам
  • расплануеце выкананне прапанаваных заданняў

На другім тыдні:

  • выканаеце прапанаваныя заданні
  • запоўніце фармуляр справаздачы і дашлеце яе ментару  на адрас KursFA2024@gmail.com (пры жаданні) 

На трэцім тыдні:

  • азнаёміцеся з каментаром ментара да  вашай справаздачы
  • прымеце ўдзел у дыскусіях на форуме курса

У апошнім модулі курса:

  • запоўніце анкету ацэнкі курса;
  • напішаце невялікае эсэ (1–2 старонкі) «Фарміруючае ацэньванне ў маёй практыцы» або дашліце распрацоўку ўрока. 
  • сфармулюеце прапановы, якія змены неабходна ўнесці ў змест курса для яго паляпшэння.

 

Ацэнка і ўмовы заканчэння курса

  • Праца на курсе будзе ацэньвацца з дапамогай сродкаў фарміруючага ацэньвання. Гэта значыць, што падчас дыстанцыйнага навучання кожны ўдзельнік будзе мець дадатковую магчымасць  на сабе адчуць перавагі і хібы гэтай тэхналогіі. Адзнакі ў балах выстаўляцца не будуць.

  • Нагадваем, фарміруючая ацэнка не разглядае ацэньванне як кантроль, яна выкарыстоўвае зваротную сувязь (каментаванне) для рэкамендацый па паляпшэнні эфектыўнасці навучання, стымулявання матывацыі навучэнцаў, прапануе браць на сябе адказнасць за сваё навучанне. 

  • Удзельнікі курсаў могуць звяртацца з пытаннямі і прапановамі да ментара, тэхнічнага адміністратара праз электронную пошту або форум платформы.  Важныя для ўсіх удзельнікаў пытанні прапануем змяшчаць у раздзел «Дыскусія». Вы можаце як далучыцца да пэўнай дыскусіі, так і пачаць новую.
     

  • Апошні выніковы модуль – падсумаванне – прадугледжаны для прапаноў і разважанняў на тэму актыўнай ацэнкі і паляпшэння курса. 

Умовамі паспяховага заканчэння курса з’яўляюцца:

  • азнаямленне з дыдактычным матэрыялам кожнага модуля

  • выкананне заданняў кожнага модуля

  • прадстаўленне 4 справаздач, зацверджаных ментарам

  • напісанне выніковай працы

  • запаўненне анкеты ацэнкі курса

  • Настаўнікі, якія скончаць курс і дашлюць 4 справаздачы аб практычных выніках, атрымаюць пасведчанне аб заканчэнні 40-гадзіннага курса.

Тэсты для самаправеркі не з'яўляецца абавязковымі, яны размешчаны ў якасці дапамогі ўдзельнікам курса. Яны дазволяць паглыбіць вашае разуменне матэрыялу.

Мы ўпэўнены, што пасля сканчэння курса настаўніцкая праца будзе прыносіць вам значна больш задавальнення.