2 ліпеня 2022 года на базе Альхоўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна завяршыўся настаўніцкі летнік, прысвечаны павышэнню кваліфікацыі "Супрацоўніцтва і ўзаемнае навучанне настаўнікаў як эфектыўны механізм прафесійнага развіцця". Сёлета сярод слухачоў кожны чацвёрты меў кваліфікацыйную катэгорыю "настаўнік-метадыст", што спрыяла прадуктыўнаму абмену досведам. Удзельнікі распрацавалі і правялі з калегамі навучальныя заняткі "Case Study", "Сінгапурская методыка", "Майстэрня будучыні", "Урок з навучэнцамі на аснове прынцыпаў кааперацыі", "Урок для дарослых", "Коучынг", "Дэбаты". Гэты летнік павышэння кваліфікацыі настаўнікаў стаў 32-м па ліку ў унікальным метадычным праекце, які рэалізуецца з 1990 года прафесарам кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі Мікалаем Запрудскім.
Крыніца: https://academy.edu.by/