Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Альхоўка-2022 адбылася!

Альхоўка-2022 адбылася!

Настаўніцкія клубы. Летнікі [1]
Трэнінгі і метадычная работа [2]

2 ліпеня 2022 года на базе Альхоўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна завяршыўся настаўніцкі летнік, прысвечаны павышэнню кваліфікацыі "Супрацоўніцтва і ўзаемнае навучанне настаўнікаў як эфектыўны механізм прафесійнага развіцця". Сёлета сярод слухачоў кожны чацвёрты меў кваліфікацыйную катэгорыю "настаўнік-метадыст", што спрыяла прадуктыўнаму абмену досведам.  Удзельнікі распрацавалі і правялі з калегамі навучальныя заняткі "Case Study", "Сінгапурская методыка", "Майстэрня будучыні", "Урок з навучэнцамі на аснове прынцыпаў кааперацыі", "Урок для дарослых", "Коучынг", "Дэбаты". Гэты летнік павышэння кваліфікацыі настаўнікаў стаў 32-м па ліку ў унікальным метадычным праекце, які рэалізуецца з 1990 года прафесарам кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі Мікалаем Запрудскім.

Крыніца: https://academy.edu.by/ [3]

[4]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/18367

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/info/letniki
[2] https://nastaunik.eu/metoda/training
[3] https://academy.edu.by/
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/alhouka22.jpg