Калі вы яшчэ не чулі пра існаванне такога музычнага праекта, як «Агатка», то раім паслухаць і атрымаць сапраўдную асалоду ад дзіцячых песень.
У маі 2020 г. dream-band Агатка прадставіў новы альбом "Капялюш" на вершы Андрэя Хадановіча. Яго аўтаркі — мама Аляксандра Грахоўская (ўдзельніца BY CRY і "Госціцы") і яе васьмігадовая дачка Агата. Гэты "хатні" праект стварае песні для дзяцей. І цяпер беларускія дзеткі маюць магчымасць паслухаць і вывучыць восем класных сучасных песень.
Слухаць- спампаваць песні альбома "Капялюш" можна тут
Песні маюць мінусоўкі, за якія асаблівая падзяка ад настаўнікаў.
"ОЎ-ОЎ-МінусОЎкі! Любыя аматары паспяваць, дзеля вас мы зрабілі 8 мінусовачак альбомчыка "Капялюш" - напісана на старонцы альбому "Капялюш, - А калі ў вас здарыцца адмыслова радасны настрой і вы захочаце падзяліцца сваім выканальніцкім мастацтвам, мы будзем неверагодна таму радыя і ўдзячны!"
У
Social Media: