Dream-band "Агатка" з новым альбомам "Капялюш": 8 дзіцячых песень з мінусоўкамі
Калі вы яшчэ не чулі пра існаванне такога музычнага праекта, як «Агатка», то раім паслухаць і атрымаць сапраўдную асалоду ад дзіцячых песень.
У маі 2020 г. dream-band Агатка прадставіў новы альбом "Капялюш" [5] на вершы Андрэя Хадановіча. Яго аўтаркі — мама Аляксандра Грахоўская (ўдзельніца BY CRY і "Госціцы") і яе васьмігадовая дачка Агата. Гэты "хатні" праект стварае песні для дзяцей. І цяпер беларускія дзеткі маюць магчымасць паслухаць і вывучыць восем класных сучасных песень.
Слухаць- спампаваць песні альбома "Капялюш" можна тут [5]
Песні маюць мінусоўкі, [8] за якія асаблівая падзяка ад настаўнікаў.

