Святлана Локіс мае ўласны ютуб канал, дзе дзеліцца відэафрагментамі, якія паказваюць, як працуюць розныя педагагічныя метады і прыёмы.
Прапануем паглядзець ідэю арганізацыі зваротнай сувязі у пачатковай школе.
Вядома, што дзеці лепш вучацца, калі выконваюць ролю настаўніка.
Святлана паспрабавала даць дамашняе заданне - праверыць самастойную работу сябра па парце і даць зваротную сувязь адпаведна крытэрыям ацэнкі.
Як вам такая ідэя?
Тут і настаўнік выйграе ў часе - не правярае гару сшыткаў, і дзеці заглыбляюцца ў прадмет, а таксама вучацца добразычлівай камунікацыі, супрацоўніцтву.
Як кажуць, лепш 1 раз пабачыць, чым сем раз пачуць.
Таму глядзіце.