Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Песня пра класнага кіраўніка (+ Відэа)

Песня пра класнага кіраўніка (+ Відэа)

Музыка і спевы [1]
Класнаму кіраўніку [2]
Музыка, песні, мінусоўкі [3]

Класны кіраўнік.

Музыка Тацяны Грыневіч-Матафонавай. Словы Сержука Сокалава-Воюша,

Спявае Адась Матафонаў. 

Мой класны быў не класны,
Хаця дзяўчаты ў школе
Там нешта паміж собку
Шапталі: "вох" ды "ёй!"
Затое вельмі класнай,
А можа нат і болей,
Была, блін, кіраўнічка
У класе не маёй...

Яна хадзіла ў школу 
У модных чаравічках,
А глянуць на сукенку - 
Усё пры ёй, як след.
Яна мяне вучыла,
Яна ж - анатамічка.
Стаяў шкілет у класе,
І ў шафе быў шкілет

І вось, блін, гэны з шафы
З таго, халера, свету
Псаваў мае навукі
Я чэз, марнеў і нік,
Пакуль не здагадаўся,
Што ў шафе не шкілет быў,
Што ў шафе мой не класны
Мой класны кіраўнік.

Дзяліцеся, калі ласка, з калегамі, каб у беларускай школе было больш беларускіх песень. https://youtu.be/59mf7otm2rA [4]

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/18433

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/music
[2] https://nastaunik.eu/workshop/class-teacher
[3] https://nastaunik.eu/school-fest/music
[4] https://youtu.be/59mf7otm2rA