Настаўнікі, якія працуюць з малодшымі класамі, часта карыстаюцца на ўроках дыскамі з песнямі для 1, 2, 3 класаў, выдадзенымі Аб’яднаннем на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову "АБ-БА".
Гл.:
Песні для 1-га класа ад «АБ-БА»
Песні для 2-га класа ад «АБ-БА»
Песні для 3-га класа ад «АБ-БА»
Настаўніца пачатковых класаў Аліна Ваўранюк навучае дзяцей беларускай мове праз ... караоке. Так дзеці адначасова вучацца чытаць, вымаўляць словы, разумець сэнс. Менавіта таму дыскі змяшчаюць не толькі самі дзіцячыя песні, але і музычны акампанемент, пад які добра спяваць. Усе песні на дысках запісаныя навучэнцамі. Яны вельмі ганарацца, што самі стварылі медыяпрадукт.
Адзінаццаць песень знойдзем таксама ў падручніку для 4-га класа "Колазварот". Песні падабрала аўтарка падручніка Аліна Ваўранюк. Аранжыроўкі песень — аўтарства Паўла Васькоўскага.
Іх спяваюць вучні беластоцкіх школ: Кацярына Васькоўская, Вікторыя і Марыся Пякарскія, АляксандрХаманюк.
Да запісу рыхтавала іх Анна Васькоўская. Аранжыроўкі песень — аўтарства Паўла Васькоўскага.
Іх спяваюць вучні беластоцкіх школ: Кацярына Васькоўская, Вікторыя і Марыся Пякарскія, Аляксандр Хаманюк.
Змест дыска "Колазварот"
1. Верасень, сл. і муз. Віктар Шалкевіч.
2. Тры чарапахі, сл. і муз. Лявон Вольскі.
3. Лось з Ласінкі, сл. Міра Лукша, муз. Анна Бабік.
4. Валёначак святога Мікалая, сл. Уладзімір Някляеў, муз. Зміцер Вайцюшкевіч.
5. Над Крэвам сцямнела, сл. Уладзімір Някляеў, муз. Зміцер Вайцюшкевіч.
6. Снег не ідзе, сл. Андрэй Хадановіч, муз. Лявон Вольскі.
7. Песенька патрыятычнага Бусла, сл. Леанід Дранько-Майсюк, муз. Анна Бабік.
8. Мая маленькая айчына, сл. Віктар Швед, муз. Ян Хоха.
9. Сонца нам дапаможа, сл. і муз. Лявон Вольскі.
10. Мама хвалюецца, сл. Андрэй Хадановіч, муз. Анна Бабік.
11. Простыя словы, сл. Міхал Анемпадыстаў, муз. Лявон Вольскі.
Спадзяемся, што так сам падручнік "Колазварот", як і дададзеныя да яго песні стануць саліднай дапамогай у працы настаўнікаў. А дзецям дадуць шмат радасці ў адкрыванні новага, часта невядомага, хаця так блізкага свету.
І дапамогуць ім у яго называнні беларускімі словамі.