Свята апошняга званка павінна быць з песнямі на роднай мове. Прапануем такую песню і мінусоўку да яе.
Калі Вам вельмі патрэбаны аранжыроўкі і мінусоўкі на добрыя беларускія песні для школьнага свята - пішыце на nastauunik.info@gmail.com. Пастараемся дапамагчы.
Школьны званок. Музыка Таццяна Матафонава, словы Сяржук Сокалаў-Воюш, аранжыроўка Адам Матафонаў.
Выконвае Адам Матафонаў
Спампаваць песню
Спампаваць мінусоўку
Веды ў падручніках спяць да пары,
Веды хаваюцца ў лічбах і словах,
Веды найлепшыя нашы сябры,
Іх абуджае для нас адмыслова:
Дзынь-дзынь, школьны званок,
Дзынь-дзынь – нам вестунок,
Дзынь-дзынь, значыць вось-вось
Вывучым новае штось.
Веды паўсюль, ды на школьным стале
З іх паўстае навуковае мора,
Веды ў камп’ютарах дрэмлюць, але
Мы іх знаходзім на маніторах.
Дзынь-дзынь, школьны званок,
Дзынь-дзынь – нам вестунок,
Дзынь-дзынь, значыць вось-вось
Вывучым новае штось.
Так, пераходзячы з класа ў клас,
Класныя веды ў жыццё пераносім,
Час праляціць – не пазнаеце нас
Мы за турботы вас перапросім.
Дзынь-дзынь, школьны званок,
Дзынь-дзынь – нам вестунок,
Дзынь-дзынь, значыць вось-вось
Вывучым новае штось.