Літаратурнае чытанне 2 клас. Для каго падручнік?
Рэдактар
16.02.2023
Цікава, каб у Беларусі настаўнікі мелі магчымасць выбіраць падручнікі, ці выбраў бы хто вось гэты падручнік: Літаратурнае чытанне, 2 клас. Аўтары: Антонава Н. У., Буторына І. У., Галяш Г. А.? Але беларускім настаўнікам і дзецям выбіраць не выпадае: гэта адзіны? дапушчаны Міністэрствам адукацыі Беларусі для школ з рускай мовай навучання - фактычна для ўсіх гарадскіх дзяцей 21-га стагоддзя.



