Рэдактар
16.02.2023
Цікава, каб у Беларусі настаўнікі мелі магчымасць выбіраць падручнікі, ці выбраў бы хто вось гэты падручнік: Літаратурнае чытанне, 2 клас. Аўтары: Антонава Н. У., Буторына І. У., Галяш Г. А.? Але беларускім настаўнікам і дзецям выбіраць не выпадае: гэта адзіны? дапушчаны Міністэрствам адукацыі Беларусі для школ з рускай мовай навучання - фактычна для ўсіх гарадскіх дзяцей 21-га стагоддзя.
Дзеці ў такім узросце адкрываюць свет, маючы інтэрнэт у кішэні, іх цікавіць усё - ад дыназаўраў і піратаў, да чароўных казак і коміксаў. Здавалася б вельмі лёгка ім паказаць, што чытанне - найлепшы спосаб добра і з карысцю правесці час, навучыцца новаму, патрэбнаму, адрозніваць дабро і зло, пазнаваць сваіх і чужых.

Але тэматыка першай пасля буквара кніжкі ўражвае. Замест таго, каб быць блізкай сучасным вучням, каб паказаць ім прыгажосць нашай мовы, народную мудрасць, зацікавіць зместам, падабраныя творы пераносяць дзяцей у савецка-калгаснае мінулае. Пагартаўшы падручнік, мы дазнаемся, што навокал - спрэс бедныя галодныя беларускія дзеткі, якія мараць толькі пад’есці груш, шакаладу ці пірожных і “пабываць у Крамлі”. Бабулі ў прапанаваных у падручніку тэкстах самі цукерак не ядуць, бо берагуць для ўнукаў. А дзеці лепяць сабе цацкі з гліны -- бо іншых жа няма, рукамі мыюць сваю вопратку, зашываюць сваю куртачку, ходзяць з чырвонымі сцяжкамі на свята, а ўвесь астатні час праводзяць на палетках з татам-трактарыстам, ставяць сіло на птушак, вяжуць венікі для лазні, бадзяюцца па лужынах і ад суму назіраюць, назіраюць, назіраюць за прыродай.
Творы, падабраныя аўтарамі падручніка для сямігодак, вучаць, што ім павінна быць сорамна доўга спаць, бо трэба палоць гарод! Пра якасць падабраных вершаў сведчыць рыфма "перамогі - узнагароды".
У 21-м стагоддзі функцыя такога падручніка можа быць толькі адна - адвабіць дзяцей і ад роднай мовы, і ад чытання, на падсвядомым узроўні закласці комплекс нацыянальнай непаўнавартасці. Значыць, трэба тэрмінова мяняць праграму на навукова-абгрунтаваную. У ёй павінна быць ясна прапісана мэта, пералічаны кампетэнцыі, якія развівае прадмет, дакладна вызначаныя крытэрыі іх дасягнення. Усе школьныя прадметы павінны фармаваць каштоўнасці, скразныя ўменні, рыхтаваць да сучасных выклікаў, а не навязваць састарэлыя замшэлыя ідэалагемы.