Усё, чым мы захапляемся ў розных краінах, пачынаецца ў школе? Эстонія
Чаму ў пэўных краінах такі высокі ўзровень жыцця? Чаму вышэй заробкі. І чаму, напрыклад, на вуліцах няма смецця. Гэта пра тое, што ўсё, чым захапляемся ў розных краінах, пачынаецца ў школе. Прапануем цікавы выпуск пра эстонскую школу з відэапраекта Аляксандра Мурашова "Іншая школа" (alexander.murashev [2]у фэйсбуку, #ДругаяШкола [3])
- Як мусіць выглядаць прастора для навучання?
- Кім жадаюць стаць эстонскія школьнікі?
- Якога прадмета не хапае ў эстонскай школе на думку школьнікаў?
- Якім адным словам можна апісаць эстонскую школу?
- Як эстонцы адышлі ад савецкай сістэмы?
- Лепшае вызначэнне "інклюзіі", якое будзе зразумела ўсім?
- Колькі зарабляюць эстонскія настаўнікі?
- Што за ўрок пад назвай "чалавек"?
- Як выглядае першая ў свеце школа, пабудаваная для пацярпелых ад вайны украінскіх дзяцей?
- Як можна вучыць чалавечнасці ў эпоху вайны?
- Што такое "добры настаўнік" і якія сёння дзеці?
Звяртаем увагу на ранейшыя публікацыі пра рэформу эстонскай школы з пункту гледжання беларускіх настаўнікаў:
Наталля Ільініч : серыя артыкулаў «Эстонская адукацыя вачыма беларускага настаўніка»
- Эстонская адукацыя: Сакрэты поспеху https://nastaunik.eu/news/12868?id=7044 [4]
- ІКТ у эстонскай школе https://nastaunik.eu/news/12891?id=7133 [5]
- Арганізацыя экзаменаў і цэнтралізаванага тэставання ў Эстоніі https://nastaunik.eu/node/14426 [6]
- Сістэма адукацыі Эстоніі: некаторыя высновы https://nastaunik.eu/node/14428 [7]
Алена Палейка: Адукацыйны візіт у Эстонію – 2013
Як вельмі маленькая, небагатая на прыродныя рэсурсы халодная паўночная краіна за дваццаць гадоў незалежнасці пасля выхаду са складу СССР стварыла мадэль электроннага грамадства і ператварылася ў экспарцёра інавацыйных тэхналогій дзякуючы рэформе школы? https://nastaunik.eu/node/14427 [8]

