Эстонія выбудавала адну з наймацнейшых сістэмаў адукацыі ў свеце. Гэтая маленькая краіна паказала найлепшыя паказчыкі развіцця сярэдняй адукацыі сярод усіх караінаў посткамуністычнага блоку і, паводле даследаванняў PISA, уваходзіць ў пяцёрку найлепшых краін Еўропы паводле ўсіх трох параметраў, а ўзроўнем ведаў прыродазнаўчых прадметаў эстонскія школьнікі саступаюць толькі фінскім.
Якім чынам Эстонія здолела дасягнуць такіх вынікаў? Якія крокі рабіла міністэрства адукацыі краіны, каб эстонская адукацыя стала адной з самых эфектыўных і запатрабаваных у свеце?
Знаёмтву з эстонскай адукацыяй будзе прысвечаны шэраг артыкулаў Наталлі Ільініч, якія была ў складзе беларускай дэлегацыі падчас адукацыйнага візіту ў Талін і Тарту.
ЭСТОНСКАЯ АДУКАЦЫЯ ВАЧЫМА БЕЛАРУСКАГА НАСТАЎНІКА
У жніўні 10 беларусам моцна пашанцавала – мы трапілі ў склад каманды, якая наведала Эстонію з навучальным візітам «Інфармацыйна- камунікацыйныя тэхналогіі для адукацыйнага сектара Беларусі». Прадстаўнікі дзяржаўных навучальных устаноў, грамадскіх арганізацый і беларускага навучальнага бізнесу правялі разам 6 дзён, наведваючы розныя адукацыйныя ўстановы Эстоніі, спрабуючы зразумець асаблівасці адукацыі гэтай краіны.
Я школьная настаўніца, зараз рэдактар настаўніцкага метадычнага сайта aacenka.by, які займаецца папулярызацыяй у Беларусі методыкі Актыўная Ацэнка (Formative Assessment), таму ў Эстоніі мяне найперш цікавілі такія пытанні, як прычыны поспеху эстонскай школы ў апошнія гады, арганізацыя навучання і павышэння кваліфікацыі настаўнікаў, ступень распаўсюджанасці ў Эстоніі Актыўнай Ацэнкі, шляхі і формы распаўсюду. Адказы на гэтыя пытанні я і шукала найперш.
Беларускую дэлегацыю сустракаюць у Міністэрстве адукацыі і навукі Эстоніі
Добрае надвор’е, выдатная арганізацыя візіту, цікавыя знаёмствы, прыгожыя старадаўнія гарады Талін і Тарту, якія мы наведалі, – усё разам спрыяла таму, што гэтыя дні сталі светлым і незабыўным уражаннем майго жыцця.
Акадэмія
Івар Тало, сябра праўлення Акадэміі злектроннага кіравання, расказаў нам пра сённяшні стан сваёй краіны. Нагадаў, што ў Эстоніі жыве 1,363 млн. чалавек, тэрыторыя займае каля 45 тыс. кв. км, што з 2004 г. Эстонія з’яўляецца чальцом NАТO і ЕС, а з 2011 г. перайшла на еўра. Ён лічыць, што вяртанне ў еўрапейскую цывілізацыю аблегчыла ім тое, што Эстонія мела вопыт сваёй дзяржаўнасці ў 1918 – 1940 гг., што людзі помнілі гэту сваю дзяржаву і заўсёды ўспрымалі савецкую акупацыю як гістарычную несправядлівасць.
Грамадзянства пасля 1991 г. атрымалі ўсе, чые продкі жылі тут да 1940 г. Сёння ў Эстоніі жывуць каля 106 тыс. чалавек, якія не вызначыліся з грамадзянствам. Каб стаць грамадзянамі, ім трэба скласці хадайніцтва і здаць экзамен па эстонскай мове. Неграмадзяне маюць такія ж правы, як і грамадзяне, акрамя толькі аднаго права – яны не могуць прымаць удзел у выбарах у парламент. У выбарах у мясцовыя органы ўлады яны могуць удзельнічаць, калі пражылі ў Эстоніі 5 год, няма ніякай дыскрымінацыі для іх і ў бізнесе.
Паводле нацыянальнага складу ў краіне жывуць: эстонцы – 69%, рускія – 26, украінцы – 2, беларусы – каля 1%. Рэлігія пануючая – лютэранства.
Эстонія – парламенцкая рэспубліка, у парламенце зараз 4 партыі. Краіна дзеліцца на 15 акругаў, 194 воласці, 33 гарадскія самакіраванні, прычым мясцовае самакіраванне мае значныя паўнамоцтвы і правы. Нацыянальнае свята – 24 лютага – дзень Незалежнасці (1918 г.). Сярэдні заробак у краіне – 850 еўра, афіцыйнае беспрацоўе – 10%.
Талін – старажытны і сучасны
Зараз прэзідэнтам абраны Тоомас Хендрык Ільвес – эстонец, які вырас у ЗША, а ў гады аднаўлення незалежнасці вярнуўся на Радзіму і стаў адным з тых, хто прыдумаў і стварыў электронную Эстонію.
Эстонія атрымала наўпростыя замежныя інвестыцыі найперш ад Швецыі, Фінляндыі, Нідэрландаў, Даніі, а вялікая суседка Расія паводле гэтага паказчыку толькі на
Эстонцы ганарацца сваімі дасягненнямі ў ІКТ, а падставы для гонару ёсць. Агульнавядомым з’яўляецца факт, што менавіта эстонцы прыдумалі скайп. Але ёсць шмат іншых фактаў, якія менш вядомы, але гавораць пра многае. Сёння 76% насельніцтва – актыўныя карыстальнікі інтэрнэту, 64% сем’яў маюць дома падключаны да інтэрнэту камп’ютар, акрамя звычайных і
З 2000 г. у Эстоніі працуе (першы ў свеце!) беспапяровы ўрад, а з 2005 г. у краіне не патрэбны даведкі. Для людзей замест пашпартоў уведзены ідэнтыфікацыйныя карткі (
Цікава, што ўсе інфармацыйныя рэгістры краіны (паліцыя, школа, прадпрымальніцтва, падаткі, натарыус, медыцына ды інш.) звязаны паміж сабой праз спецыяльна створанае электроннае асяроддзе, перакрыжаванне
Мы і самі на ўласным досведзе змаглі пераканацца, што ўсюды, дзе мы былі – у гатэлях, кафэ, школах, на вакзале, аэрапорце – мы маглі карыстацца якасным бяздротавым інтэрнетам WiFi.
Як жа Эстонія змагла дасягнуць такіх выдатных поспехаў у ІКТ? Усюды нам расказвалі пра «Скок тыгра».
«Скок тыгра»
Праграму інфарматызацыі Эстоніі «Скок тыгра» прыдумалі ў 1996 годзе два эстонцы – цяперашні прэзідэнт краіны Тоомас Хендрык Ільвес (тады ён быў амбасадарам ЗША ў Эстоніі, вырас жа ў штаце
«Скок тыгра» напачатку прадугледжваў абсталяванне школ сучаснымі камп’ютарамі і інтэрнэтам, навучанне настаўнікаў, навучанне вучняў карыстанню камп’ютарамі. Кожны настаўнік мог атрымаць камп’ютар – не бясплатна, а ў лізінг, карыстацца ім і сплачваць за яго прыблізна па 20$ у месяц. Гэта геніяльна простая праграма была выканана ў Эстоніі за 3 гады, з дзяржаўнага бюджэту было выдаткавана 15 млн $. Чаму пачалі менавіта са школы? Івар Тало лічыць, што гэта было правільна – пачаць ІКТ са школы, бо «школа – гэта самая масавая з’ява, кожная сям’я звязаная са школай, кожная сям’я атрымала выгаду ад гэтай справы».
Настаўнікам прапаноўваліся конкурсы, каб яны маглі зарабіць, праявіць свае таленты, ініцыятыву.
Наступныя крокі «тыгра» – праект па бясплатным навучанні 100 тысяч жыхароў камп’ютарным навыкам у аб’ёме 8 гадзін. За 2 гады 10% дарослага насельніцтва сталі актыўнымі карыстальнікамі ІКТ. Потым гэты крок паўтарылі ўжо з
17.09.2012
Працяг будзе