Эне Сільвія Сарв, міжнародная кансультантка пра развіцці адукацыі, дактарант Талінскага ўніверсітэта, экспертка ў навуцы выхавання і працы педагагічных сістэм, у вэбінары «PISA і Агульная адукацыя Эстоніі» на Shostka EdCamp распавяла пра тое, якіх рэзультатаў дасягнулі эстонскія настаўнікі за апошнія 10 год.
Эне Сільвія падрабязна растлумачыла лад эстонскай сістэмы адукацыі. "Дзеля таго, каб вучні засвоілі спецыяльныя кампетэнцыі, у школах існуе практыка інтэграцыі школьных прадметаў і вывучэнне скразных тэмаў (тэмы, якім не прызначана асобных прадметаў, але іх трэба ведаць кожнаму. Гэта "Камп’ютарныя веды", "Бяспечнасць руху" і г.д). Кампетэнцыі – гэта сукупнасць ведаў, уменняў, каштоўнасных пазіцый і адзнак, якія забяспечваюць гатоўнасць да адукацыі на працягу ўсяго жыцця і здольнасць эфектыўна працаваць у сваей сферы.
У эстонскай адукацыйнай сістэме кожныя пяць год прымаецца стратэгія, якая датычыцца адукацыі насельніцтва на працягу ўсяго жыцця. «Эстонская стратэгія бесперапыннага навучання 2020» кажа пра тое, што чалавек вучыцца ўсе жыцце, і вучоба – гэта лад жыцця".
PISA – гэта Міжнародная праграма па ацэнцы адукацыйных дасягненняў вучняў, якая ўяўляе сабой тэст ведаў 15-ці гадовых падлеткаў па чытанні, матэматыцы і прыродазнаўчым навукам. Мэта гэтага даследавання – праверыць, у якой ступені гэтыя вучні здольныя ўжываць, абагульняць і ўвязваць у сваім штодзённым жыцці веды, атрыманыя ў школе. Падчас праграмы даследчыкамі вывучаецца сацыяльна-эканамічны статус вучняў, планы падлеткаў на будучае і выкарыстанне імі вольнага часу, роля школы, матывацыя, звязаныя са школай клопаты, а таксама ўменні вырашаць праблемы індывідуальна і ў камандзе.
У вэбінары разабраны заданні, патрабаванні і крытэры ацэнкі PISA. Эне Сільвія Сарв пацвердзіла, што вынікі даследаванняў PISA ў Эстоніі, якія пачаліся ў 2002 годзе і ладзяцца раз на тры гады, станоўчыя, і працэсы і педагагічныя прыёмы эстонскіх настаўнікаў ухвалены экспертамі PISA.