З'явілася мабільная прылада «Зубрык», якая дапамагае дзеткам вучыць беларускую мову (шукаць лепш па выразе «Слоўнік з Зубрыкам»).
Стваральніца праграмы Алена Жук расказала, што ёй хацелася зрабіць так, каб вывучэнне мовы было не сумным, а вясёлым. Галоўны герой аплікацыі — Зубрык, атрымлівае пачастункі, можа запрасіць да сябе іншых сяброў-жывёлак, калі дзіця вывучае словы.
Самі словы — гэта інтэрвальнае паўтарэнне па картках. Слова можна пачуць, разгледзець карцінку, а апошні этап — скласці слова з літар.
Спасылка для усталёўкі: https://play.google.com/store/apps/details?id=zb.club.slounikzzubrykam&p...