Пачатковая школа

Медыяграматнасць у пачатковай школе

Як навучыць малодшых школьнікаў арыентавацца ў інфармацыі, не давяраць рэкламе, працаваць з фатаграфіямі, параўноўваць мульцік з казкай і знаходзіць медыйныя хітрыкі, якія на нас уздзейнічаюць?

Мабільная праграмка для дзетак для вывучэння беларускай мовы

З'явілася мабільная прылада «Зубрык», якая дапамагае дзеткам вучыць беларускую мову (шукаць лепш па выразе «Слоўнік з Зубрыкам»). 

Бэйбус - беларускі навучальна-забаўляльны канал для дзетак

Добрая дапамога педагогам-пачаткоўцам, выхавацелям садкоў і бацькам маленькіх беларусаў. Забаўляльны, навучальны, развіццёвы канал БЭЙБУС.
Лепшы сябар маленькіх гарэз і дарослых жэўжыкаў. Канал з клопатам і павагай, з хітрыкамі ды цікавосткамі, з пяшчотай і весялосцю.

Песні з мінусоўкамі для 4-га класа ад «АБ-БА»

Настаўніца пачатковых класаў Аліна Ваўранюк навучае дзяцей беларускай мове праз ... караоке. Так дзеці адначасова вучацца чытаць, вымаўляць словы, разумець сэнс. Менавіта таму дыскі змяшчаюць не толькі самі дзіцячыя песні, але і музычны акампанемент, пад які добра спяваць.

Лемантар і падручнікі для маленькіх беларусаў

На беларуска-польскім памежжы спрадвеку жыве шмат беларусаў. Яны там нарадзіліся, захоўваюць свае традыцыі і не забыліся на сваю мову. Яны маюць магчымасці для яе вывучэння ў школах і ліцэях. 

Старонкі