На беларуска-польскім памежжы спрадвеку жыве шмат беларусаў. Яны там нарадзіліся, захоўваюць свае традыцыі і не забыліся на сваю мову. Яны маюць магчымасці для яе вывучэння ў школах і ліцэях.
Знаёмцеся з падручнікамі, па якіх вучацца маленькія беларусы ў Беластоку. Яны могуць быць карыснымі і беларускім дзеткам і настаўнікам. Бо нашыя дзеці таксама вымушаны вучыць сваю мову ў чужым моўным асяроддзі. Пампуйце падручнікі і дапаможнікі ў фармаце PDF:
Аўтаркаю іх стала беластоцкая настаўніца Аліна Ваўранюк – гэта першыя падручнікі на беларускай мове, згодна з новай праграмай навучання ў польскіх школах. Скласці падручнік спадарыні Аліне дапамаглі шматгадовы досвед і педагагічнае майстэрства.
Аформіў кнігі беластоцкі мастак Міраслаў Здрайкоўскі.
«У гэтых ілюстрацыях я хацеў паказаць сапраўдную беларуску сімволіку, мясцовыя асаблівасці Падляшша: элементы вопраткі ды архітэктуры», – падкрэсліў спадар Здрайкоўскі.