Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Новы адукацыйны відэа-праект для дзяцей «Разумняты»

Новы адукацыйны відэа-праект для дзяцей «Разумняты»

Пачатковая школа [1]
Дашкольнаму педагогу [2]
Відэа [3]

Грамадская кампанія «Будзьма беларусамі» [4] прадстаўляе новы адукацыйны відэа-праект для дзяцей «Разумняты». Што б ні здаралася ў свеце дарослых, важна, каб дзеткі не былі пазбаўленыя забавак і цікавостак.

Гэта цыкл інтэрактыўных пазнавальных відэаролікаў, якія ў займальнай форме знаёмяць дзетак з навакольным светам на роднай мове. Першыя 5 ролікаў праекта прысвечаны базавым матэматычным паняткам.

Першы выпуск «Разумнятаў» распавядае пра адзінкі вымярэння.

Паглядзеўшы выпуск, дзеці даведаюца:

— якімі мерамі даўжыні карысталіся нашыя продкі
— калі і як з’явілася метрычная сістэма
— што такое метр, сантыметр, міліметр і кіламетр
— якія інструменты ёсць для вымярэння даўжыні.

Вучыцца на роднай мове цікава і прыемна. Дайце сваім дзеткам шанец зразумець гэта. Кожны аўторак уключайце ім новы відэаролік праекта «Разумняты». А яшчэ лепш падпішыцеся на ютуб-канал [5], каб нічога не прапусціць.

Магчыма вашыя дзеткі пакуль не гавораць па-беларуску, але ім усё адно будзе цікава паглядзець відэа-урокі. Падчас прагляду ваша дзіця заўжды можа націснуць на паўзу і звярнуцца па тлумачэнні да дарослых.

Праект «Разумняты» разлічаны на ўзрост 5-9 год, а гэта, як вядома, самы спрыяльны час для вывучэння мовы. Цыкл  заняткаў пашырыць моўнае асяроддзе вашых дзетак, да ўсяго — гэта якасная альтэрнатыва мульцікам і кампутарным гульням.

Каб навучанне праходзіла яшчэ больш цікава і эфектыўна, педагогі падрыхтавалі да кожнага роліка дадатковыя матэрыялы: цікавыя факты, заданні і пытанні па тэме. Дадатак да першага роліка можна спампаваць па спасылцы [6].
Відэаролікі праекта «Разумняты» будуць карыснымі:

выхавацелям дзіцячых садкоў у працы са старэйшымі дашкольнікамі
настаўнікам пачатковых класаў як дадатковы навучальны матэрыял;
настаўнікам беларускіх школ і гурткоў беларускай мовы ў замежжы;
дзеткам і іх бацькам для прагляду дома ў Беларусі, і тым больш у замежжы.

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/18306

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/primary
[2] https://nastaunik.eu/workshop/sadok
[3] https://nastaunik.eu/media/videa
[4] https://budzma.org/news/razumnyaty1.html
[5] https://www.youtube.com/watch?v=UjwyAKo4zZk
[6] https://budzma.org/upload/medialibrary/c1d/lwkmh4phfsv0j659xkdelcaqqptif3mb.pdf