Будзьма разумнятамі! Адукацыйны праект для дашкалят і малодшых школьнікаў
Звяртаем увагу настаўнікаў пачатковай школы і бацькоў на інтэрактыўныя пазнавальныя відэаўрокі для дзяцей, якія ў займальнай форме знаёмяць з навакольным светам на роднай мове, з заданнямі і пытаннямі.
Што б ні здаралася ў свеце дарослых, важна, каб дзеткі не былі пазбаўленыя забавак і цікавостак. Грамадская кампанія «Будзьма беларусамі» прадстаўляе новы адукацыйны відэа-праект для дзяцей «Разумняты»: https://budzma.org/news/razumnyaty1.html [3]
Гэта цыкл інтэрактыўных пазнавальных відэаролікаў, якія ў займальнай форме знаёмяць дзетак з навакольным светам на роднай мове. Праект «Разумняты» разлічаны на ўзрост 5-9 год, а гэта, як вядома, самы спрыяльны час для вывучэння мовы. Цыкл нашых заняткаў пашырыць моўнае асяроддзе вашых дзетак, да ўсяго — гэта якасная альтэрнатыва мульцікам і камп'ютарным гульням.
Першыя 5 ролікаў праекта прысвечаны базавым матэматычным паняццям.

Другі сезон адукацыйнага відэапраекта для дзетак «Разумняты» прысвечаны геаграфіі Беларусі. Чаму Беларусь унікальная краіна, чым багатая наша зямля, і якія таямніцы яна захоўвае. 
Каб навучанне праходзіла яшчэ больш цікава і эфектыўна, мы падрыхтавалі да кожнага роліка дадатковыя матэрыялы: цікавыя факты, заданні і пытанні па тэме.
Каб не прапусціць чарговы выпуск, падпішыцеся на ютуб-канал, каб нічога не прапусціць.
https://youtube.com/playlist?list=PLp0aOIn3iSMEzet5n-961DjI0QSzKG3i1 [4]

