Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > ВАЎРАНЮК Аліна

ВАЎРАНЮК Аліна

Асобы ў адукацыі [1]

Ці шмат у каго ў школе была «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг? А вось у вучняў пачатковай школы № 4 [2] горада Беластока ў кабінеце беларускай мовы сімвалы нашы ёсць.



Праўда, пачаткоўцы пакуль цьмяна ўяўляюць, што яны азначаюць і што за мову яны вывучаюць пару разоў на тыдзень. Ім бы пагойсцаць на калідоры ды пагуляцца. Каб даць рады малым гарэзам, настаўніца Аліна Ваўранюк танчыць, спявае і пляскае ў ладкі на ўроку разам з дзецьмі.

«Не ўяўляю сабе іншай працы, — кажа Аліна. — Люблю, калі чую, як малыя дзеці, якія прыходзяць, амаль не ведаючы мовы (разумеюць — але не карыстаюцца), памаленьку чарговыя песні вывучаюць, вершы».

Задача выкладання мовы меншасці — падтрымліваць нацыянальную тоеснасць. Але нярэдка беларускую ідэнтычнасць даводзіцца не тое што развіваць, а літаральна ствараць наноў. Бадай, менавіта гэта і натхняе настаўніцу.

Пры гэтым, усе продкі Аліны нарадзіліся на Беласточчыне, на тэрыторыі сучаснай Польшчы. «Напэўна, мая краіна і мая радзіма — гэта Польшча, — кажа жанчына. — Але духоўная айчына, безумоўна, Беларусь».

Аксана Рудовіч, Таццяна Гаўрыльчык, nn.by [2]

Nastaunik.info сардэчна віншуе спадарыню Аліну з чарговай узнагародай [3] старшыні гарадской рады Беластока за працу на карысць узбагачэння культуры!


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/national-edu/persons/9589

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/national-edu/persons
[2] http://nn.by/?c=ar&i=80440
[3] http://www.ab-ba.com.pl/news.php?id_n=442