Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Агульнанацыянальная дыктоўка

Агульнанацыянальная дыктоўка

24.03.2008

Сёння — працяг агульнанацыянальнай дыктоўкі
Сваім удзелам у акцыі вы далучаецеся да святкавання Дня Волі 25 Сакавіка і ўшаноўваеце 90-я ўгодкі БНР, урад якой надаў роднай мове дзяржаўны статус.
Сёння ў Палацы мастацтваў дыктоўку ладзяць Згуртаваньне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і мастацкая суполка «Пагоня». Дыктоўка пройдзе ў вялікай актавай залі палацу (вул. Казлова, 3, станцыя мэтро «Плошча Перамогі), і пачнецца а 16.30.
Калі вы яшчэ не напісалі дыктоўку ў сваёй школе, на сайце «Нашай нівы» [1] можна спампаваць тэкст а таксама аўдыё- і відэафайлы, дзе Зінаіда Бандарэнка, легендарная беларуская дыктарка, чытае тэкст прадмовы да зборніка «Дудка беларуская» ў інтэрнэт-эфіры.
ПРЫЗНАННЕ Ў ЛЮБОВІ [2] – рэпартаж пра тое, хто і як пісаў дыктоўку ўчора


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10997

Спасылкі
[1] http://nn.by/index.php?c=ar&i=15985
[2] https://nastaunik.eu/files/f/292_pryznannie.doc