Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Кейс-метад навучання

Кейс-метад навучання

24.08.2009

Сярод сучасных тэхналогій і метадаў навучання ў апошні час асаблівае месца займае навучанне кейс-метадам. Ён арыентаваны на самастойную індывідуальную і групавую дзейнасць навучэнцаў пад час набыцця камунікатыўных уменняў.

Выкарыстанне кейс-метада дазваляе ўвесці вучня ў стан інтэлектуальнага напружання, якое выклікае патрэбу ў ведах, пазнавальную цікаўнасць да вывучаемага матэрыялу, забяспечвае магчымасць ужывання метадаў навуковага даследавання, развівае пазнаваўчую самастойнасць і творчыя здольнасці, развівае эмацыйна-валявыя якасці і фармуе пазнаваўчую матывацыю.

Кароткі агляд выкарыстання кейс-метада на прыкладзе вывучэння тэмы «Прэса Вялікабрытаніі" прапануе настаўніца англійскай мовы школы №1 г. Івацэвічы Вольга Брыч.

Спампаваць матэрыял [1]



Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11570

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/617-Bryc_kejs.doc