Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Краязнаўчыя семінары ў Гродне

Краязнаўчыя семінары ў Гродне

21.04.2010

Інстытут прыкладной гісторыі сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Фонд імя Льва Сапегі” і Гарадзенскай абласнай арганізацыяй «Таварыства Беларускай Мовы» у партнерстве з Еўрапейскім універсітэтам “Віядрына”, Германія, праводзіць два адукацыйныя семінары з мэтай распрацоўкі турыстычных маршрутаў па памежным рэгіёне Гарадзеншчыны ды Беласточчыны з выкарыстаннем досведу Інстытута ў гэтай галіне. Адукацыйная праграма скіраваная найперш на краязнаўцаў Гарадзеншчыны ды Беласточчыны, якія жадаюць стварыць у рэгіёне магчымасці для беларускіх і замежных турыстаў з мэтай азнаямлення з культурай і гісторыяй гэтага краю.


Семінары адбудуцца 4–6 чэрвеня 2010 г. на Беласточчыне і 15–17 кастрычніка 2010 г. на Гарадзеншчыне. Заключная аднадзённая канферэнцыя запланаваная на сярэдзіну снежня 2010 году.


Каб прыняць ўдзел, неабходна запоўніць анкету [1] і даслаць яе на адрас беларускага каардынатара Уладзімера Хільмановіча: belarushilm@gmail.com [2] альбо скайп: belarushilm альбо па звычайнай пошце: 230023 г. Гродна, а/с 121 .


Перавага будзе аддавацца маршрутам па мястэчках ды іншых малых мясцовасцях.


Апошні тэрмін падачы заявак: 10 мая 2010 г.


Увага! У якасці выключэння да ўдзелу могуць быць запрошаныя краязнаўцы з сумежных з Гарадзеншчынай і гістарычна звязаных з ёй раёнаў Віцебшчыны, Міншчыны, Берасцейшчыны.


Паводле belngo.info [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/11810

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/358_Anketa.doc
[2] mailto:belarushilm@gmail.com
[3] http://belngo.info