Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Жучок і Паласацік вучацца і вучаць

Жучок і Паласацік вучацца і вучаць

16.11.2011

Ілюстраваныя казкі Аляксея Якімовіча, якія дапамогуць вучням сярэдняй школы засвоіць матэрыял па беларускай мове.

Тэкст, Тэма і Жучок
— У нашым ляску жывуць розныя звяркі і птушкі, а пра вас я не чуў.
— Мы жывём не ў ляску, а ў школе, — паведаміў Тэкст…

Тэст
— Ужо другую гадзіну складаю Запіску-"памагатку" «Стылі маўлення». Дзе выкарыстоўваюцца стылі, напісаў, пра прыметы стыляў — напісаў. А задачы стыляў маўлення — цёмны лес для мяне! — ціха закончыў Жучок і апусціў чорную касматую галаву…

Спрэчка
— Што з табою здарылася? Ты не захварэў — сустрэўшыся з Жучком, пацікавіўся ён.— Незахварэў, — напісаў Жучок на лістку паперы. Яму нават гаварыць не хацелася.»Ён словы піша няправільна! Сапраўды, захварэў!" — занепакоіўся Паласацік і вырашыў паправіць суседа...

Мама і тапкі
— А я ведаю галоўныя члены сказа! — сустрэўшыся з Паласацікам, пахваліўся Жучок.
Паласацік наставіў вострыя вушкі.
— Назаві іх, калі ласка...


Спампаваць (doc 561 Kb [1])

Глядзі таксама: Лінгвістычныя казкі Аляксея Якімовіча [2]

Паводле Газеты Слонімскай [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12581

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/658_jakimovic-mova.doc
[2] https://nastaunik.eu/news/?id=6438
[3] http://gs.by