Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Дзіцячы магазін»

«Дзіцячы магазін»

22.09.2012

Урок вырашэння выніковай гадавой праектнай задачы для вучняў пачатковых класаў

Даслала Святлана Аксючыц, ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» [1].

Прадмет: беларуская мова (2 клас).

Раздзел: Паўтарэнне (3 г.)

Тэма: Выніковы ўрок (70 – 71 урокі).

Узаемасувязь з раней атрыманымі ведамі: вучні 2 класа маюць уяўленне аб галосных і зычных гуках і ўмеюць абазначаць іх на пісьме літарамі; умеюць вызначаць арфаграмы і пісьменна запісваць вымаўленае слова.

Мэты настаўніка: плануецца, што вучні змогуць пісьменна запісаць вымаўленае слова; вызначыць арфаграмы ў словах і пісьменна іх запісаць.

Мэты ўрока на мове вучняў: на сённяшнім уроку вы прадэманструеце ўменне пісьменна запісваць вымаўленае слова і прадуктыўна ўзаемадзейнічаць у групе.

НаШтоБузу (што дзеці будуць умець пасля ўрока):
– абазначаць на пісьме галосныя і зычныя гукі літарамі;
– вызначаць арфаграмы і пісьменна запісваць вымаўленае слова;
– задаваць пытанні на разуменне і працаваць з дадатковымі крыніцамі інфармацыі, прэзентаваць вынікі сваёй работы;
– паважаць думкі другіх вучняў, умець узаемадзейнічаць у малой групе;
– адэкватна ацэньваць сваю работу і работу аднакласнікаў.

Распрацоўка ўрока doc 214 Kb [2]
Дадаткі
– метадычныя дапаможнік па выкарыстанни праектных задач у пачатковай школе (на рускай мове):
1– 2 класы doc 1,06 Mb [3]
3 – 4 класы doc 1,73 Mb [4]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/12873

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/notebook/
[2] https://nastaunik.eu/files/f/819_aksiucyc-dziciacy_mahazin.doc
[3] https://nastaunik.eu/files/f/820_mietad-1_2.doc
[4] https://nastaunik.eu/files/f/821_mietad-3_4.doc