Гродна: XIII Восеньскі Фестываль клубаў ЮНЕСКА
Апошні тэрмін падачы заявак – 26 кастрычніка 2012 г.
Тэма сёлетняга фестываля, які адбудзецца 3 – 4 лістапада на базе гімназіі №1 Гродна, – талерантнасць.
У праграме: майстар-класы, творчая вечарына, ролевыя гульні, пляцоўкі па абмене досведам, акцыя «У імя жыцця без ВІЧ», канцэрт і ўручэнне сэртыфікатаў.
Да ўдзелу запрашаюцца дэлегацыі клубаў ЮНЕСКА і госці (дэлегацыі з 3 – 4 вучняў і 1 куратара).
Заявіць пра ўдзел у фестывале можна да 26 кастрычніка.
Арганізатары могуць даслаць, пры патрэбе, палажэнне з пячаткамі ў сканаваным выглядзе ці праз факс, а таксама памагчы з жытлом.
Дырэктар фестываля – Юрый Груца (+375 29 7819450, +375 44 7819450).
Каардынатар – Дзмітрый Седач (+375 29 8680478).
Анонс doc 131 Kb [1]
Палажэнне аб правядзенні (з’яўляецца афіцыйным запрашэннем на фестываль) doc 45,5 Kb [2]
Анкета для гродзенцаў doc 35,5 Kb [3]
Анкета для іншагародніх doc 35 Kb [4]
Паводле t-styl.info [5], інфармацыйнага ліста
