Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > ЛАВІ ФЭЙК і стань вядомым медыямэйкерам!

ЛАВІ ФЭЙК і стань вядомым медыямэйкерам!

23.01.2019

УВАГА! Тут можна азнаёміцца з праектамі, дасланымі на конкурс: https://nastaunik.eu/news/16797
Ц
[1]япер працуе журы. Вынікі будуць абвешчаны 19 мая 2019 г.  

“Лаві фэйк!”

конкурс для творчых падлеткаў і школьных медыя

Вітаем! Ты вучань 8–11 класа (ці табе ад 14 да 18 гадоў), ты бачыш, што людзі каля цябе сутыкаюцца з праблемамі, гледзячы тэлевізар ці блукаючы ў інтэрнэце, і ведаеш, як ім дапамагчы? 

Падзяліся гэтымі ведамі з іншымі, пакажы, як праблему можна было б вырашыць. і атрымай каштоўныя падарункі!

Твой медыя-праект, магчыма, дапаможа тым, хто некрытычна ўспрымае ўсё, што кажуць з экрана; не правярае надзейнасць крыніц інфармацыі; не ўмее адрозніць факты ад меркаванняў; не ведае спосабаў маніпуляцыі з боку СМІ; трапляе пад уплыў рэкламных хітрыкаў; не разумее, што трэба абараняць свае персанальныя дадзеныя; не можа даць рады інтэрнэт-тролям ці тым, хто ў сацыяльных сетках здзекуецца з іншых…

Прапануем табе выпрабаваць свае сілы ў ролі медыямэйкера і мэдыяэксперта! Выкажы сваё меркаванне ў любым медыйным жанры на тэму «Быць медыяпісьменным — гэта проста!»

Намінацыі:

1 Мультымедыя — аўдыё ці відэа: кліп, міні-фільм (не даўжэйшы за 7 хвілін), анімацыя, навучальны відэаролік, падкаст, тэле- ці радыёперадача для школьнага тэлебачання і г.д.

2. Графічныя і інтэрактыўныя медыя: інфаграфіка, фота і фотарэпартаж, плакат, комікс, гульня, квіз і г.д.

3. Тэкставыя медыя: лонгрыд, блог, пост (група ці старонка) ў сацыяльнай сетцы, артыкул у школьнай прэсе, журналісцкае расследаванне, рэпартаж і г.д.

 

 

Агульныя патрабаванні:

  • аўтары павінны прытрымлівацца журналісцкай этыкі і стандартаў, лічыцца з аўтарскімі правамі;
  • пажадана конкурсную работу выканаць на беларускай мове.

Прыняць удзел у конкурсе вельмі проста:

1. Падумай, якія, на твой погляд, ёсць праблемы ў карыстанні прадукцыяй мас-медыя.

2. Выберы адну праблему і падумай, як можна яе вырашыць. Але ты ж разумееш, што інфармацыя для тваёй бабулі і для твайго сябра павінна быць пададзена па-рознаму.

3. Выберы медыйны жанр і намінацыю, якія найбольш адпавядаюць пастаўленай задачы і тваім уменням стваральніка.

4. Пры стварэнні свайго медыяпраекта прытрымлівайся журналісцкай этыкі і стандартаў, паважай аўтарскія правы. Каб больш даведацца  пра гэта, пачытай наш дапаможнік для стваральніка медыя. (https://nastaunik.eu/node/16574 [2])

4. Прышлі свой праект ці спасылку на яго на адрас mediakonkurs2019@gmail.com [3] з тваім прозвішчам у тэме ліста і намінацыяй (Прыклад: Саша Кавалевіч_ Мультымедыя). 

5. Запоўні анкету-заяўку ўдзельніка Конкурса: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdvf9IZH1Kf6U8LsvYHRtKqHE4mm4pfiOMnIhvtS27Zky4Vaw/viewform [4]

6. Не забудзься назваць настаўніка ці кіраўніка, які вам дапамагаў (калі такі ёсць). Для яго таксама прадугледжаны дыплом.

7. На цырымоніі ўзнагароджання плануюцца сэлебрыці, чырвоная дарожка, фота з найлепшымі медыястваральнікамі краіны, сюрпрызы... 

Работы прымаюцца да 15 красавіка 2019 года. Ацэньваць праекты і вызначаць пераможцаў будзе прафесійнае журы.

Гэта добрая магчымасць зрабіць карысную справу і заявіць пра сябе. Не прапусці!
Да сустрэчы ў Мінску на цырымоніі ўзнагароджання ў траўні 2019 года!

Арганізацыйны камітэт 

mediakonkurs2019@gmail.com [5]

Арганізатары і партнёры конкурса  Таварыства Беларускай школы, Imaguru: Бизнес-Клуб/Startup Hub [6], Nastaunik.info, EdCamp [7], Press Club Belarus [8].

Дадатковыя малюнкі: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/16627

Спасылкі
[1] https://ok.ru/dk?cmd=logExternal&st.cmd=logExternal&st.sig=sTOFDx1dYeD8PB3iwgTqaJ9cKoFn8RJl6f_btDsB1z74RYl5IWAipZxskkrETB0N&st.link=http%3A%2F%2Fnastaunik.eu%2Fnews%2F16797&st.name=text
[2] https://nastaunik.eu/node/16574
[3] file:///C:/TM/%D0%9C%D0%90/%D0%9A%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81/mediakonkurs2019@gmail.com
[4] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdvf9IZH1Kf6U8LsvYHRtKqHE4mm4pfiOMnIhvtS27Zky4Vaw/viewform
[5] mailto:mediakonkurs2019@gmail.com
[6] https://imaguru.by/
[7] http://edcamp.by/
[8] https://press-club.by/