Актыўная ацэнка: Узаемаацэнка
Ва ўзаемнай ацэнцы дзеці добра разумеюць аднакласніка, работу якога правяраюць, бо толькі што самі выконвалі такую ж задачу. З другога боку, яны вучацца іншаму падыходу да праблемы.
Вучню значна лягчэй атрымаць зваротную сувязь ад сябра, напісаную зразумелай мовай, словамі, якімі дзеці карыстаюцца штодня. Пры гэтым у ролі настаўніка вучні робяцца больш адказнымі, імкнуцца напісаць добры каментар і, такім чынам, самі вучацца.
Узаемаацэнка выхоўвае самастойнасць і адказнасць за сваю працу, у вучняў зніжаецца трывожнасць, павышаецца самаацэнка і амбіцыі.
У роліку выкрыстаны фрагмент урока матэматыкі СШ № 17 г. Барысава. Настаўнік Кацярына Ветрава.