Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» (mp3)

«Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» (mp3)

Аўдыя [1]
Пачатковая школа [2]
Бацькі і дзеці [3]
Дашкольнаму педагогу [4]

Вядомыя выканаўцы, паэты і пісьменнікі, акторы, артысты і нават адзін дыпламат узялі ўдзел у сумесным праекце Беларускага Радыё Рацыя ды інтэрнэт-парталу Tuzin.FM. «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». Праект складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых у Беларусі асобаў і прысвячаецца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў.

У праекце «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» узялі ўдзел народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Адам Глобус, Андрэй Хадановіч, тэле- і радыёвядучая Тамара Лісіцкая, акторка Ганна Хітрык, амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, спевакі Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Алег Хаменка, Алесь Камоцкі, Сяржук Сокалаў-Воюш. Кожны з іх агучыў адну з казак аўтарства Сяргея Вітушкі, беларускага пісменніка з Вільні.

Ідэя праекту належыць гісторыку Сяргею Харэўскаму, які задумаў зрабіць аўдыёпрацяг выдадзенай нядаўна кнігі Сяргея Вітушкі ў аздабленні Міхала Анемпадыстава. 

На думку каардынатара праекта, рэдактара парталу Tuzin.FM (www.tuzin.fm [5]) Сяргея Будкіна, як казкі, так і само жыццё Сяргея Вітушкі вучыць быць моцным і ніколі не скарацца абставінам. «Аўтар гэтых казак – адкрыты і шчыры чалавек, які нягледзячы на цяжкасці працягвае пісаць жыццясвярджальныя гісторыі і змяняць гэты свет да лепшага. Таму гэтае выданне прызначаецца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў».

Праект падтрымала Беларускае Радыё Рацыя (www.racyja.com [6]), на хвалях якога і адбудзецца прэм’ера «Дзінь-дзілінь». Дзякуючы Радыё Рацыя пабачыць свет і аўдыёвыданне гэтых казак. «Ведаю аўтара казак з другой паловы 80-х і магу сказаць, што столькі веры, надзеі і любові да роднага, беларускага ў адным чалавеку сустракаецца зрэдку. Гэты праект – яшчэ адзін доказ таго, што словам і марам з маладосці можна быць верным усё жыццё», – кажа кіраўнік радыё Яўген Вапа.

Трэк-ліст праекту «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі»:

Прадмова. Казкі здавёншчыны і цяпершчыны [7]
Алег Хаменка – Залатое яечка [8]
Ганна Хітрык – Вадзіца жывая-мёртвая [9]
Лявон Вольскі – Як Дзед-Мароз новае свята прыдумаў [10]
Адам Глёбус – Казка на Дзень горада [11]
Зміцер Вайцюшкевіч – Казачка на вербную нядзельку [12]
Тамара Лісіцкая – Казачка на Дзень Святога Валянціна
Андрэй Хадановіч – Вільнюсь
Алесь Камоцкі – Казачка пра Цмока Базылішка
Стэфан Эрыксан – На Купалле
Уладзімер Арлоў – Казка пра Герб
Зінаіда Бандарэнка – Казка пра Гімн
Сяргей Сокалаў-Воюш – Казка пра Сцяг [13]
Паслямоўе. Уражанні дзяцінства і юнацтва  [14]

Даведка: 

Сяргей Вітушка – пісьменнік, гісторык, актор, журналіст, адзін з лідараў нефармальнага моладзевага руху ў 80-х гадах. Кіраваў суполкай «Талака», якая займалася аховай помнікаў гісторыі і архітэктуры, адраджэннем народных святаў, ладзіла экалагічныя акцыі і культурныя мерапрыемствы, змагалася за стварэнне беларускіх класаў і школ. З 1991 году жыве ў Вільні, браў удзел у стварэнні беларускай гімназіі, дзе працаваў настаўнікам. Працаваў на віленскім тэлебачанні і на радыё «Балтыйскія хвалі». Вымушаны быў спыніць актыўную дзейнасць праз праблемы са здароўем. У 2011 годзе была выдадзена кніга казак яго аўтарства «Дзінь-дзілінь: Пара гуляць у казкі».

Паводле агляду прэсы 13.02.2012

Аудыа: 
Audio icon Прадмова. Казкі здавёншчыны і цяпершчыны [15]
Audio icon Алег Хаменка – Залатое яечка [16]
Audio icon Ганна Хітрык – Вадзіца жывая-мёртвая [17]
Audio icon Лявон Вольскі – Як Дзед-Мароз новае свята прыдумаў [18]
Audio icon Адам Глёбус – Казка на Дзень горада [19]
Audio icon Зміцер Вайцюшкевіч – Казачка на вербную нядзельку [20]
Audio icon Сяргей Сокалаў-Воюш – Казка пра Сцяг [21]
Audio icon Паслямоўе. Уражанні дзяцінства і юнацтва [22]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/13341

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/audyja
[2] https://nastaunik.eu/workshop/primary
[3] https://nastaunik.eu/parents-and-children
[4] https://nastaunik.eu/workshop/sadok
[5] http://www.tuzin.fm
[6] http://www.racyja.com
[7] http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/audio/01._pradmova._kazki_zdavyonshchyny_i_cyapershchyny.mp3
[8] http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/audio/02._zalatoe_yaechka.mp3
[9] http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/audio/03._vadzica_zhyvaya-myortvaya.mp3
[10] http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/audio/04._yak_dzed_maroz_novae_svyata_prydumau.mp3
[11] http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/audio/05._kazka_na_dzen_gorada.mp3
[12] http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/audio/06._kazachka_na_verbnuyu_nyadzelku.mp3
[13] http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/audio/13._kazka_pra_scyag.mp3
[14] http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/audio/14._paslyamoue._urazhanni_dzyacinstva_i_yunactva.mp3
[15] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/audio/01._pradmova._kazki_zdavyonshchyny_i_cyapershchyny.mp3
[16] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/audio/02._zalatoe_yaechka.mp3
[17] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/audio/03._vadzica_zhyvaya-myortvaya.mp3
[18] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/audio/04._yak_dzed_maroz_novae_svyata_prydumau.mp3
[19] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/audio/05._kazka_na_dzen_gorada.mp3
[20] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/audio/06._kazachka_na_verbnuyu_nyadzelku.mp3
[21] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/audio/13._kazka_pra_scyag.mp3
[22] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/audio/14._paslyamoue._urazhanni_dzyacinstva_i_yunactva.mp3