Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Медыяшкола ва Украіне (уражанні, фота, карысныя спасылкі)

Медыяшкола ва Украіне (уражанні, фота, карысныя спасылкі)

Медыяадукацыя [1]
Настаўніцкія клубы. Летнікі [2]
Украіна [3]

Наталля Ільініч

Група беларускіх настаўнікаў і метадыстаў прынялі ўдзел у летняй міжнароднай медыяшколе ў горадзе Буча ля Кіева. Арганізатарамі выступілі Акадэмія ўкраінскай прэсы  (АУП [4]) разам з праектам  MyMedia / DANIDA, Інстытутам інавацыйных тэхналогій  і зместу адукацыі Міністэрства адукацыі і навукі Украіны. Украінскія медыяпедагогі  і вучні старэйшых класаў тых школаў, дзе ажыццяўляецца медыянавучанне, разам з беларускімі настаўнікамі і метадыстамі на працягу шасці дзён практычна асвойвалі, як стварыць школьную газету,  блог.

Медыятрэнеры Сяргей Чарняўскі і Іна Гадзінская распрацавалі і ажыццявілі інтэнсіўны навучальны курс, у якім акрамя невялікіх, але вельмі насычаных, лекцый былі практычныя заняткі ў групах. Усе 42 ўдзельнікі падзяліліся на групы-“рэдакцыі “, размеркавалі ролі  і стварылі пад канцец трэнінга гатовыя медыяпрадукты: 3 тэматычныя блогі і 2 сапраўдныя газеты.  Вучнёўская школьная была названая “12 балаў”, а дарослыя сваю гарадскую газету назвалі “Праспект”. Калі навучанне скончылася, з рэдакцыі прывезлі свежанадрукаваныя газеты і кожны з удзельнікаў атрымаў на рукі па некалькі экземпляраў.

У час трэнінгу адбыліся сустрэчы з цікавымі асобамі – рэдактарамі газеты «Дзеркало тижня» [5] Ірынай  і Уладзімірам Маставымі,  стваральнікам Грамадскага тэлебачання [6]  Украіны Андрэем Сайчуком.

Пасля вячэры украінскія медыяпедагогі правялі шэраг майстар-класаў, дзе прэзентавалі свой вопыт медыяадукацыі.

Беларуская каманда расказала пра дасягненні і праблемы медыяасветы ў сваёй краіне.

Вялікую цікавасць выклікала прэзентацыя медыяпедагога, праваабаронцы з Ялты Вольгі Скрыпнік  “Як арганізаваць школьны медыяклуб”. Спадарыня Вольга таксама на практыцы паказала методыку абмеркавання фільмаў для педагогаў і правяла занятак па абмеркаванню фільма  з вучнямі-юнкорамі.

У апошні дзень былі падведзены вынікі працы семінара і ўручаны сертыфікаты. Пасля гэтага для ўдзельнікаў семінара арганізатары зрабілі абзорную экскурсію па Кіеву.

 

Пра свае ўражанні ад медыяшколы гавораць беларускія ўдзельнікі

Іван Песенка, настаўнік гісторыі з Бабруйска

“Уражанні ад летняй медыяшколы толькі станоўчыя. Шчыра прызнаюся, чаканні былі трывожныя. Занадта шмат было негатыву ў СМІ перад сустрэчай. Але ўсё было арганізавана на вышэйшым узроўні. Ніякіх бытавых праблем не ўзнікала.

Нягледзячы на шчыльны графік (заняткі з 9 раніцы да 9 вечара ), усе ўдзельнікі працавалі з задавальненнем і, як вынік, за кароткі тэрмін мы стварылі 3 сайты і 2 газеты. Спадзяюся, што гэта была не апошняя наша  вандроўка ў Кіеў.

І таксама спадзяюся, што калісьці у Беларусі адбудзецца і наша медыя-школа”.

Алена Палейка, настаўніца гісторыі, супрацоўніца Нацыянальнага інстытута адукацыі

“ Арганізатары медыяшколы добра ўсведамляюць (і здолелі данесці да нас):

- сваечасовасць нашай медыяшколы (суперактуальнасць масавай медыяадукацыі для нашых краін, для дзяцей і дарослых, ўвогуле ў сучасным медыяінфармацыйным свеце)

- разнастайнасць спосабаў медыяадукацыі (у школе і па-за школай, журналістыка, кіно, грамадзянская самаарганізацыя праз сацыяльныя сеткі)

- магчымасці інтэграцыі медыяадукацыі ў школу  (праграмы-курсы-урокі і інш.)

Асабіста мяне больш за ўсё ўразілі людзі, іх стойкасць. Сонечныя дзеці, сапраўды свабодныя людзі, наша галоўная надзея!

Сяргей Фадзін, настаўнік фізікі з Гродна

“Больше всего запомнились: встреча с Юлией Мостовой и ее оценка ситуации в Украине, порадовало общение с украинскими детьми и сами дети просто замечательные,  а по медиаобразованию больше всего понравилась инфографика, которую я планирую применять на уроках физики.”

Міхась Кудзейка, старшы выкладчык педуніверсітэта імя М. Танка

“Самым каштоўным з'яўлялася практыкаарыентаванасць семінара, дзе кожны з удзельнікаў атрымаў цікавы вопыт выдання школьнай газеты, арганізацыі блога. Вельмі ўразіў вопыт калег па арганізацыі кінаклуба. Склаліся ўяўленні аб магчымасці выкарыстоўваць элементы медыяадукацыі ў навучальным працэсе, на ўроках. Вельмі карыснымі былі сустрэчы з цікавымі людзьмі. Прысутнасць на семінары дзяцей дала магчымасць убачыць іх зацікаўленасць медыяадукацыяй і ўстанавіць станоўчы вынік іх самастойнай творчай дзейнасці.”

Настаўнік гісторыі

“Вельмі хацелася паехаць на Украіну і паглядзець сваімі вачыма, што там адбываецца. Ад навін пра ўкраінскія падзеі апошнія месяцы было вельмі балюча, проста сэрца крывёю аблівалася. Цяпер я ўбачыў украінцаў – гэта годныя, светлыя, мэтанакіраваныя людзі.  Яны спакойныя, бо ўпэўненыя ў сваёй перамозе, што іх справа справядлівая.

Што тычыцца зместу семінара, то для сябе, як настаўнік гісторыі, я ўзяў вопыт пра арганізацыю выдання школьнай газеты і пра стварэнне школьнага медыяклуба. Пастараюся ажыццявіць такія праекты са сваімі вучнямі.”

Таццяна Архіпенка

“Медыяшкола пакінула найлепшыя ўражанні. Праграма цудоўна спалучала інфармацыйную частку з практычнай, што асабліва важна, бо дало магчымасць убачыць ў працэсе, як ствараюцца мультымедыйныя блогі і школьная газеты, атрымаць гатовы прадукт. Была магчымасць абмяняцца і міжнацыянальным досведам, паглядзець ,у якім кірунку развіваюцца ўкраінскія школы – гэта цудоўна матывуе на далейшую дзейнасць ў сферы медыяадукацыі.

Дзякуй вялікі арганізатарам і лектарам! “ 

Усе матэрыялы медыяшколы змешчаны тут [7]

Адрасы блогаў у інтэрнэце, створаных удзельнікамі медыяшколы ў час навучання

  1. Бучанскі парк. Што трэба ведаць турысту: http://buchapark.blogspot.com/ [8]
  2. Ці можа давяраць медыя? http://stopwrong.blogspot.com/ [9]
  3. Україна і Беларусь: пад адным небам: http://friendship-of-nations.blogspot.com/ [10]

 

Украінскі сайт “Медыяадукацыя і медыяграматнасць”

Ва ўкраінскіх медыяадукатараў  ужо ёсць некалькі падручнікаў і дапаможнікаў, шмат распрацовак урокаў, прэзентацый вопыту. Усё гэта можна знайсці на спецыяльным сайце па медыяадукацыі:

http://medialiteracy.org.ua/ [11]

Яшчэ фота пра медыяшколу ў Бучы можна паглядзець на сайце Акадэміі ўкраінскай прэсы тут [12]

 
Агульнае фота ўдзельнікаў школы пасля атрымання сертыфікатаў [13]
Адкрыццё летняй школы [14]
Алена Палейка прэзентуе вопыт Беларусі ў медыяадукацыі [15]
Выпрабавана на сабе. Сяргей Фадзін пасля выканання рэдакцыйнага задання па даследаванню парка Шалёна білка [16]
Кіеў. Дняпро ад помніка ахвярам Галадамору [17]
Сустрэча з Юліяй і Уладзімірам Маставымі [18]
Сустрэча са стваральнікам Грамадскага ТВ Андрэем Сайчуком [19]
Сяргей Фадзін і Міхась Кудзейка прэзентуюць створаны блог пра Бучанскі парк [20]
Таццяна Архіпенка прайшла выпрабаванне ў экстрым-парку Шалёна білка [21]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/13614

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/edu
[2] https://nastaunik.eu/info/letniki
[3] https://nastaunik.eu/metoda/experience/ukraine
[4] http://www.aup.com.ua
[5] http://dt.ua/
[6] http://www.hromadske.tv/
[7] http://На порталі "Медіаосвіта та медіаграмотність" можна знайти усі матеріали Літньої школи 2014, в тому числі PDF-версії газет 12 баллов та Проспект http://medialiteracy.org.ua/index.php/news/288-mizhnarodnyi-treninh-seminar-litnia-shkola-2014
[8] http://buchapark.blogspot.com/
[9] http://stopwrong.blogspot.com/
[10] http://friendship-of-nations.blogspot.com/
[11] http://medialiteracy.org.ua/
[12] http://www.aup.com.ua/?cat=about&subcat=galery&menu=gal54
[13] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/agulnae_fota_udzelnikau_shkoly_paslya_atrymannya_sertyfikatau.jpg
[14] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/adkryccyo_letnyay_shkoly.jpg
[15] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/alena_paleyka_prezentue_vopyt_belarusi_u_medyyaadukacyi.jpg
[16] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/vyprabavana_na_sabe._syargey_fadzin_paslya_vykanannya_redakcyynaga_zadannya_pa_dasledavannyu_parka_shalyona_bilka.jpg
[17] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/kieu._dnyapro_ad_pomnika_ahvyaram_galadamoru.jpg
[18] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/sustrecha_z_yuliyay_i_uladzimiram_mastavymi.jpg
[19] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/sustrecha_sa_stvaralnikam_gramadskaga_tv_andreem_saychukom.jpg
[20] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/syargey_fadzin_i_mihas_kudzeyka_prezentuyuc_stvorany_blog_pra_buchanski_park.jpg
[21] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/taccyana_arhipenka_prayshla_vyprabavanne_u_ekstrym-parku_shalyona_bilka.jpg