Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Дом з таямніцамі»: анлайн-гульня, прысвечаная Максіму Багдановічу

«Дом з таямніцамі»: анлайн-гульня, прысвечаная Максіму Багдановічу

Беларуская літаратура [1]
Гульня як сродак навучання [2]

Згуляць у камп'ютарную гульня «Дом з таямніцамі» можна на сайце futureofmuseums.eu [3].

У аснове гульні – матэрыялы гродзенскага Дома-музея Максіма Багдановіча, біяграфічныя звесткі, творчасць паэта. У гульнявой форме школьнікі атрымліваюць інфармацыю пра дзяцінства і гродзенскі перыяд жыцця паэта, яго атачэнне, гарадское асяроддзе таго часу. Гульня складаецца з некалькіх узроўняў і ўяўляе сабой падарожжа па мемарыяльных пакоях музея. У гульні шмат загадак, гучыць чыстая беларуская мова, на апошнім узроўні гулец павінен сабраць разам сям’ю паэта. Гульня разлічана на школьнікаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і паэзіяй.

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/13748

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/biellit
[2] https://nastaunik.eu/metoda/edugame
[3] http://futureofmuseums.eu/be/museum-of-m-bagdanovich-in-grodno-game/house-with-mysteries/