Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Litara-A: Прыгожая моладзь чытае беларускія вершы

Litara-A: Прыгожая моладзь чытае беларускія вершы

Беларуская літаратура [1]
Сайты настаўнікаў і вучняў [2]
Відэа [3]

У Міжнародны дзень роднай мовы з прыемнасцю знаёмім вас, дарагія калегі, з праектам Litara-A – рэсурсам для тых, «хто любіць літаратуру і любіць яе па-беларуску». Настаўнік мінскай гімназіі №23 Дзяніс Бурко і кіраўнік відэастудыі «Zvonka» Павал Доўнар здымаюць густоўныя ролікі, у якіх сімпатычныя юнакі і дзяўчаты дэкламуюць вершы беларускіх паэтаў.

Што прачытаць, абіраюць самі героі відэа: гэта могуць быць як творы класікаў, так і вершы сучасных аўтараў.

Хлопцы з Litara-A кажуць, што кожны ахвочы можа звязацца з імі і выканаць улюбёны беларускі верш на прафесійную камеру. Гатовы ролік будзе змешчаны ў суполках праекта (youtube, facebook, vkontakte), у адным шэрагу з дэкламацыямі музыкі Вінсэнта і спартоўца Віталя Гуркова.

Старонка праекта Укантакце: www.vk.com/litara_a  [4]
Старонка праекта на Facebook: https://www.facebook.com/pages/Litara-A/1390772051160732 [5]
Старонка праекта на Youtube: http://www.youtube.com/channel/UCqC1RrLuN_vZe_DgzUxq8Nw  [6]

Binary Data "Радок бяззбройны і бясспрэчны..." Уладзімір Караткевіч [7]
Binary Data "Дарэшты". Алесь Разанаў [7]
Binary Data "Дзед". Максім Багдановіч [7]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/14046

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/biellit
[2] https://nastaunik.eu/info/links
[3] https://nastaunik.eu/media/videa
[4] http://www.vk.com/litara_a 
[5] https://www.facebook.com/pages/Litara-A/1390772051160732
[6] http://www.youtube.com/channel/UCqC1RrLuN_vZe_DgzUxq8Nw 
[7] https://nastaunik.eu/