Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Казка Аляксея Якімовіча: Памірыліся

Казка Аляксея Якімовіча: Памірыліся

Рэгіянальная прэса пра адукацыю [1]
Пачатковая школа [2]

Аляксей ЯКІМОВІЧ, «Газета Слонімская» [3]

Жылі-былі ў вучэбным дапаможніку лічба 55 і матэматычны знак Падзяліць. Аднаго дня паспрачаліся яны. Лічба 55 спрэчку завяла.

— Я больш важная, чым ты, — заявіла яна.
— Чаму ты больш важная? — абурыўся матэматычны знак Падзяліць.
— Я складаюся не з адной лічбы, а з дзвюх. З дзвюх прыгожых пяцёрак!
— Я таксама складаюся з дзвюх прыгожых кропак, — адпарыраваў матэматычны знак Падзяліць.
— А я… Я вялікая! А ты маленькі, непрыкметны! — крыкнула лічба 55.
«Зараз паглядзім, хто з нас вялікі, а хто маленькі», — падумаў матэматычны знак Падзяліць і стаў паміж дзвюма пяцёркамі.
— Ой! — спалохана войкнула лічба 55.
У адно імгненне матэматычны знак Падзяліць у пяцьдзясят пяць разоў яе паменшыў.
Захваляваліся пяцёркі, з вучэбнага дапаможніка хацелі ўцячы. Але матэматычны знак Падзяліць зноў стаў на сваё месца.
— Цяпер будзеш спрачацца? — пацікавіўся ён у лічбы 55.
— Не хачу спрачацца, хачу мірна жыць, — сказала лічба 55.

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/14680

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/info/newspaper
[2] https://nastaunik.eu/workshop/primary
[3] http://www.gs.by/ru/928/kids/24798/%D0%9F%D0%B0%D0%BC%D1%96%D1%80%D1%8B%D0%BB%D1%96%D1%81%D1%8F.htm