Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Елка: тэкст, аўдыя

Елка: тэкст, аўдыя

Музыка, песні, мінусоўкі [1]
Дашкольнаму педагогу [2]
Музыка і спевы [3]

З дыска «З Новым Годам!» [4]

Словы Міхася Пазнякова, музыка Таццяны Грыневіч. Песню выканаў Адась Матафонаў пад акампанемент Вольгі Кашэвіч.

Спампаваць (mp3) [5] 

Прыгажуняю царыцай
Елка ў дом да нас прыйшла.
На макушцы, паглядзіце,
Зорка велічна ўзышла.

прыпеў:
Дзед Мароз нам са Снягуркай

Прывязуць мех падарункаў.
Дык сустрэнем песняй іх
Як гасцей найдарагіх.

Зіхацяць шары, звярушкі,
І каралі, і хлапушкі.
І гірлянда ярка ззяе,
Нашу елку асвятляе.

прыпеў:
Дзед Мароз нам са Снягуркай

Прывязуць мех падарункаў.
Дык сустрэнем песняй іх
Як гасцей найдарагіх.

Дожджык сонечны іскрыцца.
Будзем, дзеці, весяліцца.
Станем дружна ў карагод,
Прывітаем Новы год.
 
прыпеў:
Дзед Мароз нам са Снягуркай
Прывязуць мех падарункаў.
Дык сустрэнем песняй іх
Як гасцей найдарагіх.
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/14718

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/school-fest/music
[2] https://nastaunik.eu/workshop/sadok
[3] https://nastaunik.eu/workshop/music
[4] https://nastaunik.eu/node/13286
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/audio/04-jelka.mp3