Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Калыханка (Доўгі дзень): тэкст, аўдыя, мінусоўка

Калыханка (Доўгі дзень): тэкст, аўдыя, мінусоўка

Музыка, песні, мінусоўкі [1]
Дашкольнаму педагогу [2]
Бацькі і дзеці [3]

Словы Генадзя Буракіна, музыка Васіля Раінчыка. Калыханка, якая шмат год гучала ў аднайменнай перадачы для самых маленькіх.

Спявае Ядвіга Паплаўская (mp3 [4])

Мінусоўка ў выкананні Юліі Шаровай (mp3 [5]) 

Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Збеглі зайкі ўсе ў лясы.
Змоўклі птушак галасы.
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.

Прыпеў:
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай. (2 разы)

Пакрысе
На расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі.
Гулі ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Спяць і мышкі, і стрыжы.
Спяць машыны ў гаражы
Ты таксама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.

Прыпеў:
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай. (2 разы)

Аудыа: 
Audio icon kalychanka.mp3 [4]
Audio icon kalychanka_minus.mp3 [5]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/14743

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/school-fest/music
[2] https://nastaunik.eu/workshop/sadok
[3] https://nastaunik.eu/parents-and-children
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/audio/kalychanka.mp3
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/audio/kalychanka_minus.mp3