Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Мама, сонейка і я: тэкст, ноты, мінусоўка

Мама, сонейка і я: тэкст, ноты, мінусоўка

Дашкольнаму педагогу [1]
Музыка і спевы [2]
Музыка, песні, мінусоўкі [3]

Песня са зборніка «Дзіўны горад» прыдасца да веснавых ранішнікаў.

Словы Міколы Маляўкі. Музыка Ігара Лучанка. 
Мінусоўка ў выкананні Юліі Шаровай (mp3 6,6 Mb [4]) 

Сонейка прачнецца,
Сонейка ўсміхнецца,
Грэе, абдымае
Сонейка, як мама.

Прыпеў:
Мы адна сям’я —
Мама, сонейка і я.
Мама, сонейка і я —
Мы адна сям’я.

Мама прыгалубіць,
Мама ляльку купіць,
Звяжа ў завіруху
Рукавічкі з пуху.

Прыпеў.

Мама сядзе бліжай,
Казкай закалыша —
Ціха ў сне лятаю,
Сонейка вітаю.

Прыпеў.

Аудыа: 
Audio icon mama_soniejka_i_ja.mp3 [4]
[5]
[6]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/14811

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/sadok
[2] https://nastaunik.eu/workshop/music
[3] https://nastaunik.eu/school-fest/music
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/audio/mama_soniejka_i_ja.mp3
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/mama_soniejka_i_ja_1.jpg
[6] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/mama_soniejka_i_ja_2.jpg